«Як злавіць труса» (англ.: Catch that rabbit) — навукова-фантастычнае апавяданне Айзека Азімава, напісанае і ўпершыню апублікаванае ў 1944 годзе ў часопісе Astounding Science Fiction. Апавяданне ўвайшло ў аўтарскія зборнікі Я, Робат (I, Robot, 1950) і Дасканалы робат (The Complete Robot, 1982) і ў цыклы Галактычная гісторыя (Foundation Universe) і Апавяданні пра робатаў (U.S.Robots). У апавяданні дзейнічаюць пастаянныя персанажы кніг Азімава: Грэгары Паўэл і Майкл Донаван.

Як злавіць труса
Catch that rabbit
Жанр навуковая фантастыка
Аўтар Айзек Азімаў
Мова арыгінала англійская
Дата напісання 1944
Дата першай публікацыі 1944
Апублікаваны ў Analog Science Fiction and Fact[d]
Выдавецтва Street & Smith[d]
Цыкл Серыя пра робатаў
Папярэдні Логіка
Наступны Escape![d]

Сюжэт правіць

Адно з заданняў Майкла Донавана і Грэгары Паўэла складалася ў праверцы на астэроіднай шахце новай мадэлі робат-комплексу ДВ-5 (Дэйв), прызначанага для збору іншапланетнай руды. DV-5 уладкаваны такім чынам, што асноўны робат, які выконвае ролю мозгу, мае ў сваім падпарадкаванні мае шэсць дапаможных робатаў, якіх называюць «пальцамі». Неўзабаве пасля прыбыцця Донаван заўважае, што робаты не заўсёды выдаюць руду, і паведамляе пра гэта Паўэлу. Затым яны становяцца сведкамі наступнай сцэны: выстраіўшыся калонай з галоўным робатам на чале, усе робаты ва ўнісон здзяйсняюць нейкія дзіўныя рухі, якія нагадваюць ваеннае маршаванне. Паўэл з Донаванам ідуць за імі ў шахту. Калі яны падыходзяць, робаты працягваюць працу, а ДВ-5 гаворыць, што нічога не памятае.

Тады яны распытваюць «пальца», і той паведамляе, што да таго, як галоўны робат дае каманду маршаваць, ён пасылае нейкую іншую каманду, але «пальцы» не паспяваюць яе прыняць. Робататэхнікі заўважаюць, што гэтая дзіўная каманда даецца ў крытычных сітуацыях — напрыклад, калі здарыўся абвал, і што гэта неяк звязана з асабістай ініцыятывай ДВ-5. Яны вырашаюць па чарзе кругласутачна сачыць за працай робатаў па экранах, каб даведацца, што гэта за каманда. Пасля васьмі дзён назірання яны вырашаюць яго спыніць і ладзяць абвал каля робатаў, каб убачыць іх рэакцыю на надзвычайныя абставіны. Пры гэтай спробе яны выпадкова завалілі сябе, і Паўэл здагадваецца пашкодзіць аднаго робата, каб вывесці ДВ-5 з завісання.

Зноскі