Як я выйграў вайну

«Як я выйграў вайну» (англ.: How I Won the War) — сатырычны фільм пра Другую сусветную вайну рэжысёра Рычарда Лестэра. Фільм распавядае пра лёс узвода лейтэнанта Гудбодзі ў Паўночнай Афрыцы. Фільм адметны тым, што ў ім зняўся Джон Ленан са знакамітага ліверпульскага гурта The Beatles. Гісторыя паездкі Джона Ленана на здымкі гэтага фільма ў Альмерыю легла ў аснову фільма іспанскага рэжысёра Давіда Труэбы «Лёгка жывецца з заплюшчанымі вачамі».

Як я выйграў вайнуM:
англ.: How I Won the War
Жанр драматычны фільм, чорная камедыя[d], экранізацыя рамана[d] і кінакамедыя
Рэжысёр
Прадзюсар
Сцэнарыст
У галоўных
ролях
Аператар
Кампазітар
Кінакампанія United Artists[d]
Працягласць 106 хв.
Краіна
Мова англійская
Год 1967
IMDb ID 0061789

Брытанскі афіцэр Гудбодзі трапляе ў нямецкі палон, дзе пачынае аповед пра сваю вайсковую службу. Гісторыя пачалася ў кастрычніку 1939 года. Узвод грамадзянскіх рэзервістаў з вучэнняў накіраваны ў Паўночную Афрыку для выканання небяспечнага, сакрэтнага задання — паблізу аазіса стварыць пляцоўку для крыкету. Для выканання гэтага задання разам з салдатамі ў Афрыку была дастаўлена ваенная тэхніка і каток (для выраўноўвання пляцоўкі). Але высадзіўшыся, капрал Трэнсам выяўляе, што ніхто акрамя яго не ўмее кіраваць машынамі. Нядоўга думаючы, ён прымае рашэнне правесці кароткі курс ваджэння для салдат. Тым часам лейтэнант Гудбодзі, які выпаў з дэсантнага воднага транспарту, даганяе свой атрад, па шляху сустрэўшы генерала, які накіроўваўся ў Трыпалі. Дагнаўшы свой атрад, Гудбодзі працягвае рух да запаветнага аазіса, і на ноч ён уладкоўвае свайму атраду прывал. На прывале стралок Грыпвід па загадзе Гудбодзі (той любаваўся прыгажосцю неба з апазнавальнымі сігналамі) у адказ на чырвоныя нямецкія сігналы выпускае зялёны сігнал, тым самым пазначыўшы нямецкім артылерыстам «брытанскую» мішэнь.

Пасля артылерыйскага абстрэлу атрад Гудбодзі страчвае частку ваеннай тэхнікі. Пацярпеўшы яшчэ некалькі няўдач, Гудбодзі ўсё ж захоплівае аазіс, але з-за Грыпвіда, які выліў усю ваду з коўзанкі, пляцоўку не атрымоўваецца расчысціць і разметка пляцоўкі Грыпвідам праходзіць па неапрацаванай глебе. Камандаванне застаецца незадаволена праведзенай працай і пасылае ўвесь атрад у Арнем, дзе з-за выхадкі стралка Грыпвіда гіне ўвесь атрад, акрамя Гудбодзі.

Пасля гэтага Гудбодзі спыняе сваё апавяданне і заўважыўшы, што нямецкі капітан, якому той расказваў гісторыю пра ваенную службу, рыхтуецца да падрыву моста цераз Рэйн, угаворвае яго за неіснуючую суму грошай спыніць падрыў і прапусціць амерыканскія войскі на той бок Рэйна.

Праз 22 гады Гудбодзі сустракаецца з Трусам (адзіным, хто выжыў\ з атрада), дзе той прызнаецца, што ён таксама хацеў ваяваць, але не мог, бо ў яго была прычына ваяваць, а вайну ён пакінуў маладым людзям, у якіх прычын ваяваць не было. Гудбодзі разумее яго, але ўсё ж сцвярджае, што гэта ён, Гудбодзі, выйграў вайну.

Зноскі

  1. http://www.imdb.com/title/tt0061789/ Праверана 7 красавіка 2016.
  2. а б http://www.filmaffinity.com/en/film391652.html Праверана 7 красавіка 2016.
  3. а б в г д е ё ж з і к л м н о п http://www.imdb.com/title/tt0061789/fullcredits Праверана 7 красавіка 2016.
  4. а б Česko-Slovenská filmová databáze — 2001.