Ямайка (праліў)
Праліў Ямайка — праліў у Карыбскім моры паміж астравамі Ямайка і Гаіці. З’яўляецца працягам Наветранага праліва ў напрамку на паўднёвы захад[1].
Ямайка | |
---|---|
англ. Jamaica Channel | |
Характарыстыкі | |
Шырыня | каля 190 км |
Найбольшая глыбіня | да 1 200 м |
Размяшчэнне | |
18°06′ пн. ш. 75°21′ з. д.HGЯO | |
Вышэйстаячая акваторыя | Карыбскае мора |
Краіны | |
Шырыня праліва складае каля 190 км, глыбіня — да 1200 м.[2] Прыкладна ў 55 км да захаду ад Гаіці ў праліве размяшчаецца востраў Наваса — незаселены вапняковы і каралавы востраў плошчай 5,2 км².
Размяшчаючыся ў прыкладна 1 тыс. км на паўночны ўсход ад Панамскага канала, праліў Ямайка з’яўляецца ажыўленым суднаходным шляхам для судоў з Еўропы і ўсходняга ўзбярэжжа ЗША, якія накіроўваюцца ў Ціхі акіян[3].
Зноскі
- ↑ Jamaica Channel (strait, West Indies) — Britannica Online Encyclopedia
- ↑ The Oceans Their Physics, Chemistry, and General Biology
- ↑ CIA World Factbook Архівавана 24 снежня 2018.