Ян Андрэй Красінскі

Ян Андрэй Красі́нскі (польск.: Jan Andrzej Krasiński; 14 жніўня 1550, в. Шчукі, Мазовія — 13 красавіка 1612) — польскі гісторык.

Ян Андрэй Красінскі
Дата нараджэння 1550[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 13 красавіка 1612(1612-04-13)[1]
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Бацька Andrzej Krasinski[d]
Род дзейнасці каталіцкі святар, гісторык, службовая асоба
Навуковая сфера church‘s ministry[d][3], дзяржаўная служба[3] і гісторыя[3]

Біяграфія

правіць

Паходзіў са шляхты. Вучыўся ў Венскім і Рымскім езуіцкіх калегіумах, універсітэце ў Балонні (1570—72). 3 сярэдзіны 1570-х г. у Рэчы Паспалітай, займаў розныя царкоўныя пасады, прыдворны караля Стафана Баторыя. Суправаджаў яго ў час Лівонскай вайны (1558—83), выконваў дыпламатычныя даручэнні. У 1573 апублікаваў прамову аб выбранні на трон Генрыка Валезы (панегірык каралю і Францыі). Для яго напісаў галоўную сваю працу «Палонія» — першае друкаванае палітыка-геаграфічнае апісанне Рэчы Паспалітай. Кніга вызначалася змястоўнасцю і багаццем матэрыялу, у ёй аўтар ухваляў дзяржаўны лад Рэчы Паспалітай як шляхецкай рэспублікі. Твор адыграў значную ролю ў фарміраванні на Захадзе ўяўленняў пра Рэч Паспалітую. Нарыс Я. А. Красінскага пра Лівонскую вайну не захаваўся.

Зноскі

  1. а б Jan Andrzej Krasiński
  2. Jan Krasinski // opac.vatlib.it
  3. а б в Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.

Літаратура

правіць
  • Красінскі // ЭГБ ў 6 т. Т. 4. Мн., 1997.