Ян Бжастоўскі
Ян Бжастоўскі ( — 1638) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч.
Ян Бжастоўскі | |
---|---|
| |
Смерць | 1638 |
Род | Бжастоўскія |
Бацька | Кшыштаф Бжастоўскі |
Маці | Раксана з Тураўскіх герба «Пешхала» |
Жонка | Катажына з Чарніцкіх герба «Ястрабец» |
Дзеці | Цыпрыян Павел, Эмануэль Яўстахій |
Меў сыноў Цыпрыяна Паўла і Эмануэля Яўстахія.
Дзейнасць у Міхалішках
правіць28 чэрвеня 1604 года Ян Бжастоўскі купіў маёнтак Міхалішкі[1]. У 1622 годзе ён пабудаваў тут касцёл і кляштар, запрасіў чатырох манахаў-аўгустынцаў, выдзеліў ім валоку зямлі (21,36 га), маёнтак Рудашаны (цяпер у Мядзельскім раёне) і дазвол лавіць рыбу ў рацэ Віліі і возеры Мяшкет[2]. Пры кляштары дзейнічаў шпіталь. Да фундацыі далучыўся брат Яна — Лукаш Бжастоўскі[3].
Зноскі
- ↑ Міхалішкі(недаступная спасылка)
- ↑ Манахі-аўгустынцы — заснавальнікі капліцы на Клюшчаншчыне.(недаступная спасылка)
- ↑ Сакральная памяць Астравеччыны