Міхалішкі (Астравецкі раён)

аграгарадок у Астравецкім раёне Гарадзенскай вобласьці Беларусі

Міха́лішкі[1] (трансліт.: Michališki, руск.: Михалишки) — аграгарадок у Астравецкім раёне Гродзенскай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр Міхалішкаўскага сельсавета.

Аграгарадок
Міхалішкі
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
720 чалавек (2006)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1591
Паштовы індэкс
231230
Аўтамабільны код
4
СААТА
4246823151
Міхалішкі на карце Беларусі ±
Міхалішкі (Астравецкі раён) (Беларусь)
Міхалішкі (Астравецкі раён)
Міхалішкі (Астравецкі раён) (Гродзенская вобласць)
Міхалішкі (Астравецкі раён)

Насельніцтва 720 чал. (2006). Знаходзіцца за 35 км на паўночны ўсход ад Астраўца, за 41 км ад чыгуначнай станцыі Гудагай; на аўтамабільнай дарозе рэспубліканскага значэння Р45.

Міхалішкі — былое мястэчка[2] гістарычнай Віленшчыны.

Тапонім «Міхалішкі» ўтварыўся ад прозвішча ўладальнікаў маёнтка Міхальскіх[3].

Гісторыя

правіць

Першы пісьмовы ўспамін пра Міхалішкі як маёнтак ваяводы троцкага Рыгора Станкавіча Осціка датуецца 1518 годам[4]. З 1526 года маёнтак знаходзіўся ў валоданні Радзівілаў, потым Пронскіх, Я. Кенішкі. Станам на 1528 год у Міхалішках быў 71 двор. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай (15651566) паселішча як цэнтр нягродавага староства[2] ўвайшло ў склад Віленскага павета Віленскага ваяводства.

24 чэрвеня 1604 года Міхалішкі набыў Ян Цыпрыян Бжастоўскі, які ў 1622 годзе фундаваў тут кляштар аўгусцінаў. Пры кляштары дзейнічаў шпіталь. Сын Я. Ц. Бжастоўскага Цыпрыян Павел збудаваў у мястэчку касцёл Святога Міхаіла Арханёла.

Адам Кіркор у нарысе на польскай мове пад назвай «Краязнаўчыя вандроўкі па губерні Віленскай» ад 8 ліпеня 1855 г. піша наступнае:

«Мястэчка Міхалішкі колішняя ўласнасць гр. Бжастоўскага, над ракой Віліяй, уключае ў сябе 50 дамоў, мае прыгожы касцёлчык з могільнікам і шпіталем, яўрэйскую бажніцу, бровар, гасцінны дом і 8 шынкоў. Міхалішскі касцёл пад назвай Св. Міхала, фундаваны праз Цыпрыяна Паўла Бжастоўскага ў 1615 годзе, адноўлены ў 1820 годзе мясцовым пробашчам кс. Юзафам дэ Блокам. Унутры касцёл па-майстэрску аздоблены гіпсатурай работы Пензы, родам з Фларэнцыі, у 1620 годзе».

У 1669 кароль і вялікі князь Міхал Вішнявецкі надаў Міхалішкам прывілей, паводле якога новыя пасяленцы на 10 гадоў вызваляліся ад падаткаў, жыхары мелі свой суд, праводзілася 4 кірмашы ў год. У Вялікую Паўночную вайну ў маі 1705 года тут спыняўся цар маскоўскі Пётр I. У 1771 годзе мястэчка перайшло ў валоданне Ю. Пузыны.

 
Сядзіба. К. Тышкевіч, XIX ст.

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) Міхалішкі апынуліся ў складзе Расійскай імперыі, у Віленскім павеце Віленскай губерні. У 1832 годзе, па здушэнні вызваленчага паўстання расійскія ўлады ліквідавалі аўгусцінскі кляштар. Станам на 1885 год у мястэчку дзейнічалі касцёл, сінагога, яўрэйская школа, працаваў бровар, праводзіліся кірмашы ў нядзелі.

У 1920 Міхалішкі апынуліся ў складзе Сярэдняй Літвы, у 1922 — у складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, у Віленскім павеце Віленскага ваяводства.

У 1939 Міхалішкі ўвайшлі ў БССР, дзе 12 кастрычніка 1940 сталі цэнтрам сельсавета Астравецкага раёна. Статус паселішча панізілі да вёскі. З 25 снежня 1962 да 6 студзеня 1965 Міхалішкаўскі сельсавет уваходзіў у склад Смаргонскага раёна.

Насельніцтва

правіць
  • XIX стагоддзе: 1885 год — 843 чал., 62 двары; 1897 год — 1009 чал.
  • XX стагоддзе: 1905 год — 850 чал.; 1970 год — 459 чал.; 1998 год — 791 чал., 297 двароў.
  • XXI стагоддзе: 2006 год — 720 чал.

Інфраструктура

правіць

У Міхалішках працуюць сярэдняя і музычная школы, дашкольная ўстанова, бальніца, бібліятэка, дом культуры, пошта.

Славутасці

правіць
 
Касцёл Святога Міхаіла Арханёла

Страчаная спадчына

правіць

Гл. таксама

правіць

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).
  2. а б в Michaliszki // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom VI: Malczyce — Netreba (польск.). — Warszawa, 1885. S. 296.
  3. Яфімчык А. Міхалішкі // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 5: М — Пуд / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1999. — 592 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0141-9. С. 214.
  4. ЭнцВКЛ 2010.

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць