Міхалішкаўскі сельсавет

Міха́лішкаўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Астравецкага раёна Гродзенскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок Міхалішкі.

Міхалішкаўскі сельсавет
Краіна Беларусь
Статус сельсавет
Уваходзіць у Астравецкі раён
Уключае 101 населены пункт[1]
Адміністрацыйны цэнтр Міхалішкі
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940
Насельніцтва (2009) 2 190
Часавы пояс +2
Код аўтам. нумароў 4

ГісторыяПравіць

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Астравецкага раёна Вілейскай вобласці БССР. З 20 верасня 1944 года ў складзе Маладзечанскай вобласці. 27 сакавіка 1959 года да сельсавета далучана частка скасаванага Гозскага сельсавета (18 населеных пунктаў: Авены, Вада, Валейкуны, Гоза, Загазь, Зялёнка, Кудра, Лучка, Масляны, Мацкелы, Мельнікі, Навадрожкі, Нарэйшышкі, Побалі, Рудзішкі, Сасанішкі 1, Сасанішкі 2, Шульнікі)[2]. З 20 студзеня 1960 года ў складзе Гродзенскай вобласці. З 25 снежня 1962 года[3] да 6 студзеня 1965 года сельсавет знаходзіўся ў складзе Смаргонскага раёна. 27 студзеня 1975 года да сельсавета далучана частка скасаванага Чэхскага сельсавета. 17 лістапада 1986 года ў склад Варнянскага сельсавета перададзены 15 населеных пунктаў, а ў склад сельсавета з Падольскага сельсавета перададзены 21 населены пункт.

11 лістапада 2011 года быў ліквідаваны хутар Недрашля[4].

26 лютага 2013 года ў склад сельсавета былі перададзеныя ўсе населеныя пункты — вёскі Александрыя, Асташышкі, Будраны, Вераб’і, Вялікае Сяло, Вялікая Страча, Вялікія Стаўпяняты, Гінкішкі, Горшавічы, Гудалі, Гурнікі, Ёдзі, Жукойні Жалядскія, Казаноўшчына, Кайміна Горная, Кісялі, Клюшчаны, Косцевічы, Лакцяны, Лысая Гара, Малая Страча, Малыя Стаўпяняты, Масцяны, Падкасцёлак, Папялішча, Пашкуны, Пілімы, Пятрашышкі, Рудня, Салаўі, Селевічы, Сенюці, Спонды, Страчанка, Сухарышкі, Талаі, Трашчаны, Яцкуны, хутары Акартэлі, Барок, Барэйшыха, Будышкі, Галубіна, Глінішча, Глушыца 2, Дамброва, Загалодна, Знахары, Кавалеўшчына, Качаржышкі, Кіркішкі, Лядцы, Ніўе, Пагулянка, Шаркаўшчына, Янова — ліквідаванага Спондаўскага сельсавета[5].

29 снежня 2014 года хутар Глінішча, які быў перададзены са Спондаўскага сельсавета, быў перайменаваны ў Глінішча Страчанскае[6].

НасельніцтваПравіць

Паводле перапісу 2009 года насельніцтва сельсавета складала 2190 чалавек[7], з іх 91,2 % — беларусы, 4,4 % — палякі, 3,3 % — рускія[8].

На 1 лістапада 2017 насельніцтва складала 2923 чалавекі[1].

Зноскі

  1. 1,0 1,1 МИХАЛИШКОВСКИЙ СЕЛЬСКИЙ ИСПОЛНИТЕЛЬНЫЙ КОМИТЕТ. Афіцыйны сайт Астравецкага райвыканкама (руск.) 
  2. Рашэнне выканкома Маладзечанскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 27 сакавіка 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 4.
  3. «Об укрупнении сельских районов Белорусской ССР» Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 25 декабря 1962. http://www.busel.org.
  4. «Об упразднении сельских населенных пунктов на территории Островецкого района». Решение Островецкого районного Совета депутатов от 11 ноября 2011 г. № 72(руск.) 
  5. «О некоторых вопросах административно-территориального устройства Островецкого района Гродненской области». Решение Гродненского областного Совета депутатов от 26 февраля 2013 г. № 224(руск.) 
  6. «О переименовании сельского населенного пункта Островецкого района Гродненской области». Решение Островецкого районного Совета депутатов от 29 декабря 2014 г. № 27(руск.) 
  7. Насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.) 
  8. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.) 

ЛітаратураПравіць

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012.

СпасылкіПравіць