Альхоўка (Астравецкі раён)
вёска ў Астравецкім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі
Альхо́ўка[1] (трансліт.: Aĺchoŭka, руск.: Ольховка) — вёска ў Астравецкім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Міхалішкаўскага сельсавета.
Вёска
Альхоўка
|
Гісторыя
правіцьДа 31 жніўня 1959 года вёска знаходзілася ў адміністрацыйным падпарадкаванні Свірскага пассавета Свірскага раёна[2], пасля — у складзе Астравецкага раёна, дзе 11 верасня 1959 года ўключана ў склад Міхалішкаўскага сельсавета[3].
Інфраструктура
правіцьУ Альхоўцы знаходзіцца ААТ «Кардонная фабрыка „Альхоўка“»[4], для забеспячэння дзеяння якой створана Альхоўскае вадасховішча[5]. Пры фабрыцы дзейнічае ГЭС «Альхоўка».
У населеным пункце працуе сярэдняя школа.[6].
У Альхоўцы змяшчаецца Царква Св. Ільі.[7]
У вёсцы кожнае лета праводзіцца аднайменны летнік настаўнікаў фізікі.
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).
- ↑ Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР Аб скасаванні Свірскага раёна Маладзечанскай вобласці ад 31 жніўня 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 10.
- ↑ Рашэнне выканкома Маладзечанскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 11 верасня 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 13.
- ↑ Главная | Картонная фабрика «Ольховка» Архівавана 17 чэрвеня 2011.
- ↑ Ольховское - Водохранилища | Гродненская обл. | Водоемы Беларуси - ФишТур.BY(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 12 чэрвеня 2011. Праверана 15 чэрвеня 2011.
- ↑ Островецкий райисполком. Официальный сайт. - Учреждения образования района / Образование / Социальная сфера / | Островецкий район | Островец | Островецкий райисполком | Новост … Архівавана 15 лістапада 2012.
- ↑ Архив август-декабрь 2010 г. | Новости | Гродненский областной исполнительный комитет(недаступная спасылка)
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх