Жукойні Жалядскія

Жуко́йні Жаля́дскія[1] (трансліт.: Žukojni Žaliadskija, руск.: Жукойни Желядские) — вёска ў Астравецкім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Міхалішкаўскага сельсавета.

Вёска
Жукойні Жалядскія
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1591
Аўтамабільны код
4
Жукойні Жалядскія на карце Беларусі ±
Жукойні Жалядскія (Беларусь)
Жукойні Жалядскія
Жукойні Жалядскія (Гродзенская вобласць)
Жукойні Жалядскія

Да 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Спондаўскага сельсавета[2].

Назва правіць

Абодва складнікі назвы Жалядскіх Жукойняў маюць балцкае паходжанне.

Назва Жукойні ў асяроддзі літоўскамоўных аўтахтонаў выкарыстоўваецца ў форме Žukainys. Корань Žuk- як у літоўскім žuklys «рыбак» (< балцкае дыялектнае *žukas «рыба», побач са звыклым літоўскім žuvis «рыба»).

Імаверна, з перасяленнем або сямейным адгаліноўваннем звязанае існаванне двух паселішчаў з агульнай асноўнай назвай — Жукойні Страцкія (ад назвы Страцкага возера (цяпер Тумскае), якое ад назвы вілейскай ракі Страча) і Жукойні Жалядскія.

Жукойні названыя Жалядскімі, бо побач вёска з назвай Жэлядзь. Жалядская назва гідранімічнага паходжання, ад назвы рэчкі *Жэлядзь, што ўцякае ў Жалядскае (польск.: Żeladskie) возера.

Гідронім Жэлядзь балцкага паходжання, адпачатная балцкая форма як у літоўскай рачной назве *Gelindis / Geland-upis (паміж Цяльшэем і Плунге)[3]. Корань з шэрагу Gal- : Gel- : Gil-, адкуль літоўскае galvis «сажалка на месцы старога рачнога рэчышча», gelmė «глыбіня», gilus «глыбокі»[4]. Таго ж паходжання і той жа структуры (пашыральнік -nd-) літоўскія гідронімы Gilandė (рака), Gilandis (возера)[5], меркаваны прускі гідронім *Galinda (ад яго прускае племя галіндаў). Усе гэтыя назвы нясуць семантыку глыбіні, назва Жэлядзь значыць «Глыбокая (рака)».

Славутасці правіць

Заўвагі правіць

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).. Сустракаецца таксама варыянт Жуко́йні Жэ́лядскія, Жуко́йні Жаля́цкія
  2. Решение Гродненского областного Совета депутатов от 26.02.2013 N 224 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Островецкого района Гродненской области Архівавана 5 сакавіка 2016.
  3. K. Būga. Rinktiniai raštai. Vilnius, 1961. С. 607.
  4. V. Mažiulis. Prūsų kalbos etimologijos žodynas. Vilnius, 2013. C. 207—208, 239.
  5. A. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. — Vilnius, 1981. — С. 111.

Спасылкі правіць