Касцёл Маці Божай Шкаплернай (Жукойні Жалядскія)
Касцёл Маці Божай Шкаплернай (Касцёл Найсвяцейшай Дзевы Марыі з гары Кармель) — мураваны каталіцкі храм у вёсцы Жукойні Жалядскія Астравецкага раёна Гродзенскай вобласці. Знаходзіца на вуліцы Савецкай, 25.
Каталіцкі храм | |
Касцёл Маці Божай Шкаплернай | |
---|---|
![]() | |
54°55′10″ пн. ш. 26°14′24″ у. д.HGЯO | |
Краіна |
![]() |
Вёска | Жукойні Жалядскія |
Канфесія | Каталіцкая Царква |
Епархія | Гродзенская дыяцэзія |
Дэканат | Астравецкі дэканат |
Дата пабудовы | 1912 год |
![]() |
Гісторыя
правіцьПершы будынак касцёла пабудаваны ў 1622 годзе. У 1820 годзе пабудаваны новы, драўляны касцёл пад назвай Беззаганнага Пачуцця Найсвяцейшай Панны Марыі і святога Войцеха і мучанікаў. У 1908 годзе будынак касцёла, які на той момант быў пераўтвораны ў царкву, згарэў. На месцы пагарэлішча ў 1912 годзе была пабудавана каменная царква, якая ў 1914 годзе была аддадзена католікам. Рэканструкцыя будынка доўжылася з 1914 года да 1918 год. Пад час рэканструкцыі была зменена арыентацыя алтара на захад. Памяшканне былой царквы стала прэсбітэрыем, да якога прыбудавалі асноўны зруб-трысцен з арачнымі вокнамі, над уваходам усталявалі хоры з фісгармоніяй. Ля касцёла была ўзведзена 4-гранная званніца і быў павешаны звон фундацыі Гасперскага[1].
Касцёл быў закрыты ў 1947 годзе савецкімі ўладамі. У 1990 годзе быў вернуты каталіцкай грамадзе.
Архітэктура
правіцьПомнік архітэктуры гістарызму. Трохчасткавую падоўжна-восевую кампазіцыю храма складаюць прамавугольныя ў плане аб’ёмы малітоўнай залы, апсіды і ніжэйшай сакрысціі. Двухсхільны дах асноўнага аб’ёму завершаны над фасадам васьмігранным шатровым драўляным барабанам, праз трохвугольныя застрэшкі пераходзіць у вальмавы над апсідай. Франтальны фасад вырашаны ўтрыраваным драўляным чатырохкалонным порцікам з трохвугольным франтонам. Плоскасныя бакавыя фасады рытмічна расчлянёны арачнымі аконнымі праёмамі з броўкамі і падваконнымі панэлямі, у апсідзе апяразаны гарадковымі фрызамі. Атынкаваныя і пабеленыя сцены кантрастуюць з паліхраміяй бутавай муроўкі цокаля.
Унутры памяшканні перакрыты адзінай плоскай столлю. У залу выступае антрэсоль хораў, падтрыманая двума слупамі. Драўляны галоўны і два бакавыя маляваныя алтары трактаваны ў стылі неабарока. Сцены і плафоны столі пакрыты арабескавай арнаментыкай. На левай сцяне апсіды навешана гранёная кафедра амбона[2].
Зноскі
- ↑ Касцёл Маці Божай Шкаплернай Архівавана 26 студзеня 2020.
- ↑ ЖУКОЙНІ-ЖАЛЯДСКІ КАСЦЁЛ МАЦІ БОЖАЙ ШКАПАЛЕРНАЙ(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 26 студзеня 2020. Праверана 26 студзеня 2020.
Літаратура
правіць- Валуевіч, І. Жалядскі касцёл / Іаланта Валуевіч // Астравецкая праўда. — 2012. — 1 жніўня. — С. 6.
- Драўніцкі, І. З гісторыі Жалядзяў і Жалядскага касцёла / Іван Драўніцкі // Беларусь=Японія : матэрыялы Другіх міжнар. чытанняў, прысвечаных памяці Іосіфа Гашкевіча / Рэдкал.: А. Мальдзіс [і інш.]. — Мінск : «Беларускі кнігазбор», 2003. — С. 341—348.
- Драўніцкі, І. Жалядзі. Кляштар і касцёл / Іван Драўніцкі // Астравецкая праўда. — 2002. — 31 жніўня. — С. 3.
- Кулагін, А. М. Каталіцкія храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін. — Мінск : «Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі», 2008. — С. 144—145.
- Прыхач, У. Метамарфозы Жалядскай святыні / Уладзімір Прыхач // Астравецкая праўда. — 2018. — 8 верасня (№ 69). — С. 6.
- Цвирко В. 150 золотых маршрутов моёй Беларуси / Владимир Цвирко // 7 дней. — 2017. — 9 февраля (№ 6). — С. 24.
Спасылкі
правіць- Касцёл Маці Божай Шкаплернай (Жукойні Жалядскія) на сайце Глобус Беларусі (руск.)
- Касцёл Маці Божай Шкаплернай (Жукойні Жалядскія) на сайце Catholic.by (бел.)