Ян Жалезны
Ян Жалезны (чэшск.: Jan Železný; 16 чэрвеня 1966, Млада Болеслаў, Чэхаславакія) — чэхаславацкі і чэшскі кідальнік дзіды, трохразовы алімпійскі чэмпіён і трохразовы чэмпіён свету. 25 мая 1996 года ў Ене ўсталяваў сусветны рэкорд, які да гэтага часу застаецца непераўзыдзенным (98 м 48 см).
Ян Жалезны | |
---|---|
![]() | |
Агульная інфармацыя | |
Пол | мужчынскі пол |
Спецыялізацыя | лёгкая атлетыка |
Нарадзіўся |
16 чэрвеня 1966[1][2][…] (57 гадоў)
|
Грамадзянства | |
Рост | 186 см |
Вага | 88 кг |
![]() |
Выйграў Алімпійскія гульні 1992, 1996 і 2000 гадоў, заняў другое месца на Алімпіядзе 1988 года. Выйграў «золата» на чэмпіянатах свету 1993, 1995 і 2001 гадоў і «бронзу» ў 1987 і 1999 гадах. З-за доўгага і вельмі паспяховага выступлення лічыцца найлепшым дзідакідальнікам усіх часоў.
Акрамя сусветнага (98,48 м), Жалезны належыць рэкорд чэмпіянатаў свету (92,80 м). Ад другога выніку (93,09 м фіна Акі Парвіайнена) яго рэкорд свету пераўзыходзіў больш чым на 5 метраў. Ян Жалезны здзейсніў 53 кідка за 90 метраў, што на 23 верасня 2007 года больш за 40 такіх кідкоў ўсіх астатніх дзідакідальнікаў разам узятых. Прызнаваўся лёгкаатлетам года ў свеце (2000) і Еўропе (1996, 2000), найлепшым спартсменам Чэхіі (1993, 1995, 2000, 2001).
Ян Жалезны завяршыў сваю кар’еру ў 2006 годзе ў родным Млада Болеславе. З 2006 года на трэнерскай працы.
У гонар Яна названы астэроід (9224) Жалезны.
Зноскі
- ↑ Jan Železný // Brockhaus Enzyklopädie / Hrsg.: Bibliographisches Institut & F. A. Brockhaus, Wissen Media Verlag
- ↑ а б Czech National Authority Database Праверана 23 лістапада 2019.
- ↑ The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.