Ян Зыгмунт Дэйбель
Ян Зыгмунт Дэйбель (польск.: Jan Zygmunt Deybel магч. 1687—1752) — польскі архітэктар першай паловы 18 стагоддзя, саксонец паводле паходжання. Архітэктар польскага караля Аўгуста Моцнага.
Ян Зыгмунт Дэйбель | |
---|---|
польск.: Jan Zygmunt Deybel | |
Род дзейнасці | архітэктар |
Дата нараджэння | 1687 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1752 |
Месца смерці | |
Грамадзянства | Саксонія, Рэч Паспалітая |
![]() |
Кароткі жыццяпіс правіць
Ян Зыгмунт Дэйбель прыбыў у Польшчу ў 1719 годзе ў якасці артылерыйскага афіцэра і інжынера. У 1736 годзе атрымаў чын капітана, а яшчэ праз дзесяць гадоў стаў маёрам. Быў жанаты, яго сын таксама быў ваенным — будучы польскі генерал Крысціян Дэйбель (1725—1798).
Абраныя творы правіць
Ян Зыгмунт Дэйбель з 1721 года быў задзейнічаны ў будаўніцтве. З 1726 года яго прызначылі каралеўскім архітэктарам саксонца Аўгуста II Фрыдрыха. У творчасці архітэктара — перабудовы сядзібаў (Палац Чартарыйскіх, Пулавы, Палац Браніцкіх, 1735), каралеўскіх рэзідэнцый, праца на магната Яна Фрэдэрыка Сапегу, для якога Дэйбель стварыў Палац у Варшаве. Яму належыць праект новай рэзідэнцыі Сапегаў у сядзібе Ружаны.
Сярод найбольш значных твораў -
- Вілянуўскі палац, дабудоўкі, 1729—1734
- Саксонскі палац, Варшава, (значна перабудаваны)
- Палац Браніцкіх, 1735, Беласток, перабудовы
- Палац Яна Фрэдэрыка Сапегі ў Варшаве, канцлера літоўскага, 1731—1746 (пазней прыстасаваны пад Сапегіўскія казармы, 1818—1820, затым — ваенны шпіталь)
- Ружанскі палац для Сапегаў, 1748—1752 (сучасная Беларусь), дабудоўкі — арх. Ян Самуэль Бекер
- Арсенал (пазней гарадскі архіў)
- Міраўскія казармы, Варшава
- Палац Чартарыйскіх, Пулавы
- барочны палац Станіслава Панятоўскага ў Варшаве, бацькі будучага караля Станіслава Аўгуста (разбураны, на яго месцы стаіць Палац Урускіх / Чацвярцінскіх)
Саксонскі палац, Варшава | Палац Чартарыйскіх (да перабудовы і пашырэння), Пулавы | Палац Браніцкіх, Беласток |
Вучні архітэктара правіць
- Зыгмунт Фогель
- Эфраім Шрогер
- Ян Самуэль Бекер
Зноскі
- ↑ Union List of Artist Names — 2010. Праверана 6 ліпеня 2019.
Літаратура правіць
- Stanisław Łoza: Architekci i Budowniczowie w Polsce (Architekten und Baumeister in Polen). Warschau 1954.
Спасылкі правіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Ян Зыгмунт Дэйбель
- Jan Zygmunt Deybel Архівавана 28 верасня 2013.