Яап дэ Хоп Схефер
Якаб (Яап) Гейсберт дэ Хоп Схефер (нідэрл. Jakob Gijsbert «Jaap» de Hoop Scheffer, / файла; нар. 3 красавіка 1948, Амстэрдам) — нідэрландскі дзяржаўны дзеяч.
Яап дэ Хоп Схефер | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
Папярэднік | Алесандра Мінута-Рыца | ||||||
Пераемнік | Андэрс Фог Расмусэн | ||||||
|
|||||||
|
|||||||
Папярэднік | Ёзіяс ван Артсен | ||||||
Пераемнік | Ben Bot[d] | ||||||
|
|||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
3 красавіка 1948[1][2][…] (76 гадоў) |
||||||
Веравызнанне | Каталіцкая Царква | ||||||
Партыя | |||||||
Член у | |||||||
Адукацыя | |||||||
Дзейнасць | міжнародныя адносіны | ||||||
Месца працы | |||||||
Узнагароды | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся ў Амстэрдаме. У 1967 годзе скончыў каталіцкую класічную гімназію імя святога Ігнацыя Лаёлы. У 1974 годзе скончыў юрыдычны факультэт Лейдэнскага ўніверсітэта і атрымаў ступень магістр права.
Пасля заканчэння ўніверсітэта быў прызваны ў армію, служыў пілотам ваенна-транспартнага самалёта ў нідэрландскіх Каралеўскіх ВПС.
У 1975 годзе становіцца стажорам у інфармацыйным аддзеле міністэрства замежных спраў Нідэрландаў. У 1976 годзе, пасля праходжання гадавога курса навучання для маладых дыпламатаў, прызначаецца на два гады ў пасольства Нідэрландаў у Гане. З 1978 па 1980 гады працаваў у Бруселі ў прадстаўніцтве Нідэрландаў у НАТА. У 1980—1986 гадах быў асабістым сакратаром міністра замежных спраў Нідэрландаў.
З 1986 па 2002 год быў дэпутатам нідэрландскага парламента ад партыі Хрысціянска-дэмакратычны заклік. Двойчы, у 1992—1997 і 2001—2002 гадах узначальваў парламенцкую камісію па міжнародных справах. У 1995—1997 гадах займаў пасаду намесніка лідара ХДП, а з 1997 па 2001 год быў лідарам партыі.
З 2002 па 2003 год — міністр замежных спраў Нідэрландаў, па сумяшчальніцтве ў 2003 годзе быў старшынёй АБСЕ.
У 2004 годзе заняў пасаду генеральнага сакратара НАТА. 10 снежня 2006 года было прынята рашэнне прадоўжыць мандат дэ Хоп Схефера да 2009 года. У 2009 годзе перадаў пасаду прэм’ер-міністру Даніі Андэрсу Фогу Расмусену.
Пры дэ Хоп Схеферы колькасць удзельнікаў НАТА вырасла з 19 да 28 краін, а ў 2006 годзе стаў вядомы намер альянсу з часам прыняць у свае шэрагі Грузію і Украіну. У той час, пакуль дэ Хоп Схэфэр быў генсекам НАТА, альянс актыўна ўдзельнічаў у міратворчых аперацыях у Афганістане і Косава.
Зноскі
правіць- ↑ Saracino P. Jaap de Hoop Scheffer // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Leidse Hoogleraren Праверана 19 чэрвеня 2019.