Ястарфская культура
Ястарфская культура — прагерманская археалагічная культура жалезнага веку (600—300 гг. да н.э.[1]), распаўсюджаная на тэрыторыі Даніі і паўночнай Германіі. Эвалюцыянавала з лакальнага варыянту нардычнай бронзы. Суіснавала і межавала на поўдні з кельцкай латэнскай культурай. У V ст. да н.э. распаўсюдзілася на ніжні Рэйн, Цюрынгію і Сілезію. Усходні варыянт сінтэзу ястарфскай і познепаморскай культур паклаў пачатак пшэварскай культуры. Ястарфскі кампанент шырока прадстаўлены ў зарубінецкай культуры.
Ястарфская культура Бронзавы век | |||
---|---|---|---|
![]() Ястарфская культура (бардовы колер) | |||
У складзе | Дарымскі жалезны век | ||
Лакалізацыя | Германія | ||
Датаванне | VII-IV стст. да н.э. | ||
Носьбіты | германцы | ||
|
|||
Пераемнасць: | |||
|