Яфрэм Сямёнавіч Чуцікаў
артыст балета
Яфрэм Сямёнавіч Чуцікаў (?, Шклоў — 20 чэрвеня 1841) — артыст балета.
Яфрэм Сямёнавіч Чуцікаў | |
---|---|
Дата нараджэння | XVIII стагоддзе |
Месца нараджэння | Шклоў |
Дата смерці | 20 чэрвеня 1841 |
Прафесія | танцоўшчык |
Тэатр | Шклоўскі тэатр Зорыча |
Біяграфія
правіцьУ 1780-1790-я гады прыгонны танцоўшчык Шклоўскага тэатра Зорыча.
У 1800-1820-х гадах характарны (камедыйнага плана) танцоўшчык балетнай трупы ў Пецярбургскіх імператарскіх тэатрах. Сярод партый: Фурыя Шаленства ў трагіка-пантамімным балеце «Медэя і Язон» (музыка Рудольфа, пастаноўка Ш.Дзідло), Скараход у балеце «Чарадзейная флейта».
У 1822 годзе адпушчаны на волю.
Літаратура
правіць- Чуцікаў Яфрэм Сямёнавіч // Тэатральная Беларусь: энцыклапедыя : у 2 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2003. — Т. 2. — 571 с. — 4 000 экз. — ISBN 985-11-0259-8.