Яххатэп I

вялікая жонка фараона Таа II Секененра

Яххатэп, або Аххатэп (егіп. 3h-htp — «Ях задаволены») — старажытнаегіпецкая царыца канца XVII дынастыі (1590—1530 да н.э.)[1], жонка фараона Таа II Секененра. Адыграла важную кансалідуючую ролю пры нашэсці гіксосаў і працяглы час шанавалася народам.

Яххатэп I
Род дзейнасці палітык
Дата нараджэння 1560 да н.э.
Дата смерці 1530 да н.э.
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Бацька Senakhtenre Ahmose[d]
Маці Tetisheri[d]
Муж Таа II Секененра[d]
Дзеці Яхмас I, Ahmose-Nefertari[d], Ahmose-Nebetta[d] і Ahmose-Henutemipet[d]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Пытанне ідэнтыфікацыі царыц з імем Яххатэп гэтага перыяду застаецца дыскусійным[2][3].

Дачка царыцы Тэцішэры і фараона Сенахценра, жонка і, напэўна, сястра Секененра Таа II[4]. Пасля гібелі мужа ў бітве з гіксосамі, сталец успадкаваў яго сын (пэўна невядома ці быў ён і сынам Яххатэп) Камос[1]. Праз тры гады ён таксама загінуў у баі[5], і сталец успадкаваў непаўналетні Яхмас, пры ім яго маці Яххатэп заставалася рэгентам да 16-годдзя. Упершыню ў Новым царстве жанчына прыняла на сябе царскі тытул «Уладарка Двух зямель», які пазней насіла яе дачка Яхмас-Нефертары[3]. Мяркуецца, што Яххатэп наймала грэчаскіх ваяроў.

Памерла ў першыя гады самастойнага валадарства сына. Пахавана са зброяй (тры кінжалы, 13 сякер з імёнамі Яххатэп і Камоса) і трыма ўзнагародамі «Залатыя мухі»[3]. Такое шанаванне і ўзнагароды пацвярджаюць значны ўклад царыцы ў абарону Егіпта[5].

У яе гонар Яхмас паставіў стэлу ў Карнаку з надпісам:

Яна клапацілася ваярамі Егіпта і засцерагала іх.
Яна вытурыла здраднікаў з краіны і згуртавала няпэўных.
Яна замірыла Верхні Егіпет і выгнала мяцежнікаў.

Нароўні з сынам шанавалася ў часы XVIII дынастыі за актыўныя дзеянні па вызваленні Егіпта ад захопнікаў.

Усхваляйце ўладарку нашай зямлі,

уладачыцу берагоў Хаўінебу (вострава ў Эгейскім моры).
Яе імя асвячае іншаземныя краіны, яна загадвае народамі.
Жонка цара, сястра ўладара дае жыццё, дабрабыт і здароўе!
Царыца, маці цара, ведае ўсё і рупіцца Егіптам.

Тытулы правіць

  • Вялікая жонка фараона
  • Дачка фараона
  • Сястра фараона
  • Маці фараона (mwt niswt)
  • Уладарка Двух земляў[6]

Пахаванне правіць

 
Зброя з грабніцы царыцы. У цэнтры — узнагароды «Залатыя мухі».

Ёсць два пахаванні Яххатэп, адно з іх магло належаць царыцы, другое — іншай егіпецкай арыстакратцы з тым жа імем (магчыма, жонцы Камоса)[7].

Дра Абу эль-Нага правіць

Некранутая магіла ў Дра Абу эль-Нага знойдзена Агюстам Марыетам ў 1859 годзе. Мумія ляжала ў пазалочаным саркафагу з прывазнога кедра (№ CG 28501, Каірскі музей) паблізу саркафага Камоса. Галава ў хвалістым парыку багіні Хатхор ўпрыгожана кобрай. Безнадзорную грабніцу неўзабаве спустошылі і золата трапіла да мясцовага начальніка, які на судне хацеў вывезці ўпрыгожанні з Егіпта, чаму перашкодзіў дырэктар Службы старажытнасцяў Агюст Марыет. Сярод рэчаў з грабніцы ёсць вялікі залаты посах, наручны бранзалет лучніка, наканечнік дзіды, трынаццаць баявых сякер з бронзы, золата і серабра. Лязо адной сякеры ўпрыгожвалі эгейскія матывы: грыф і сфінкс, які трымае галаву ворага. Эгейскія матывы былі і на кінжале: дзве бычыныя галавы і паляванне на льва. Самай вялікай знаходкай была узнагарода Залатыя мухі, гэтымі падвескамі ў выглядзе трох насякомых ўзнагароджвалі за вызначныя заслугі на полі бою[3].

Адсутнасць надпісаў «Маці фараона» і імя Секененра дало падставу лічыць гэтую грабніцу належалай Яххатэп II[de] — жонцы Камоса[7]. Знойдзеныя ваенныя рэгаліі могуць быць толькі ўспадкаванымі ад Камоса ўзнагародамі[8].

Дэйр эль-Бахры правіць

Іншы саркафаг (№CG 61006 у Каірскім музеі) з імем Яххатэп і тытулам «Вялікая маці фараона» знойдзены некалькімі гадамі пазней у тайніку DB-320. У саркафагу ляжала мумія Пінеджэма I. Лічыцца, менавіта ў гэтым саркафагу першапачаткова знаходзілася мумія Яххатэп — жонкі Секененра Таа II і маці Яхмаса[7].

Культурны ўплыў правіць

Яххатэп — адна з галоўных дзеючых асоб рамана Нагіба Махфуза «Вайна ў Фівах» і галоўная гераіня трылогіі Крысціяна Жака «Гнеў Багоў». Абодва творы аспавядаюць пра вызваленне Егіпта з-пад улады гіксосаў.

Гл. таксама правіць

Зноскі

Літаратура правіць