Мехмет Яшар Бююканыт (турэцк.: Mehmet Yaşar Büyükanıt; 1 верасня 194021 лістапада 2019) — генерал Узброеных сіл Турцыі, начальнік Генеральнага штаба (2006—2008)[1].

Яшар Бююканыт
начальнік Генеральнага штаба Узброеных сіл Турцыі[d]
28 жніўня 2006 — 28 жніўня 2008
Нараджэнне 1 верасня 1940(1940-09-01)
Смерць 21 лістапада 2019(2019-11-21) (79 гадоў)
Месца пахавання
Адукацыя
Род войскаў пяхота
Званне генерал арміі
Бітвы
Узнагароды
Legionnaire of Legion of Merit
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

правіць

Нарадзіўся ў стамбульскім раёне Эюп. Азербайджанец.

У 1959 годзе скончыў Эрзінджанскую ваенную школу, у 1961 — ваенную акадэмію, у 1963 — пяхотнае вучылішча. З 1983 па 1986 гады служыў начальнікам ваеннай школы імя Кулелі. Далей быў камандзірам Прэзідэнцкага палка аховы.

У 1988 годзе заняў пасаду камандзіра бранятанкавай брыгады. Адначасна быў кіраўніком аддзела разведкі. З 1992 года служыў генеральным сакратаром Генеральнага штаба і начальнікам Ваеннай акадэміяй. У 2004 годзе быў прызначаны камандуючым Сухапутнымі войскамі. У 2006—2008 гадах займаў пасаду начальніка Генеральнага штаба[2]. З 30 жніўня 2008 года ў адстаўцы.

На тэлеканале Beykent TV вёў праграму Red Line. Працаваў кансультантам у Цэнтры стратэгічных даследаванняў універсітэта Бейкента[3].

Памёр ва ўзросце 79 гадоў у шпіталі, дзе лячыўся ад сардэчнай недастатковасці. Пахаваны на могілках Караджаахмет з ваеннымі ўшанаваннямі[4][5].

Сям’я

правіць

Быў жанаты на Філіз Бююканыт. У пары нарадзілася дачка.

Крыніцы

правіць
  1. Yaşar BÜYÜKANIT / Orgeneral - P.1961 - 2. Genelkurmay Başkanlığı. Архівавана з першакрыніцы 6 Eylül 2021.
  2. Arşivlenmiş kopya. Архівавана з першакрыніцы 31 Ekim 2021. Праверана 31 Ekim 2021.
  3. Arşivlenmiş kopya. Архівавана з першакрыніцы 4 Kasım 2014. Праверана 12 Mayıs 2014.
  4. Büyükanıt, askeri törenle uğurlandı
  5. Arşivlenmiş kopya. Архівавана з першакрыніцы 29 Ağustos 2021. Праверана 29 Ağustos 2021.