Адкрыць галоўнае меню

Яўген Аляксандравіч Гаранічаў

Яўген Гаранічаў Біятланіст
Vladimir Putin and Evgeniy Garanichev 24 February 2014.jpeg
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Яўген Аляксандравіч Гаранічаў
Грамадзянства Сцяг Расіі Расія
Дата нараджэння 13 лютага 1988(1988-02-13) (31 год)
Месца нараджэння Новаільінскі, Пермскі край, РСФСР, СССР
Пражыванне Цюмень, Расія
Рост/Вага 169 см/68 кг
Сямейнае становішча жанаты
Захапленні валейбол, футбол
Прафесія трэнер-выкладчык
Адукацыя вышэйшая, Інстытут фізічнай культуры Цюменскага дзяржаўнага ўніверсітэта
Трапнасць стральбы
Паводле даных за 2011—2012
Агульная трапнасць 78 %
Лежачы 76 %
Стоячы 80 %
Кар'ера (Кубак свету)
Подыумаў 7+1[1] (Gold medal icon.svg x 1 + Silver medal icon.svg x 3 + Bronze medal icon.svg x 3+1[1])
Подыумаў у эстафетах 4 (Gold medal icon.svg x 2 + Silver medal icon.svg x 2 + Bronze medal icon.svg x 0)
Медалі
Біятлон
Алімпійскія гульні
Бронза Сочы 2014 індывідуальная гонка 20 км
Універсіяды
Бронза Эрзурум 2011 спрынт 10 км
Бронза Эрзурум 2011 праследаванне 12,5 км
Срэбра Эрзурум 2011 змяшаная эстафета
Летні біятлон (лыжаролеры)
Чэмпіянаты свету
Срэбра Душнікі-Здруй 2010 змяшаная эстафета
Узнагароды

Заслужаны майстар спорту Расіі

Яўген Аляксандравіч Гаранічаў (нар. 13 лютага 1988, Новаільінскі, Пермскі край) — расійскі біятланіст, бронзавы прызёр зімовых Алімпійскіх гульняў 2014 года ў індывідуальнай гонцы,[2] майстар спорту, трохразовы чэмпіён Расіі.

Спартыўная кар'ераПравіць

У пасёлку Новаільінскій, дзе нарадзіўся і вырас Яўген Гаранічаў, са спартыўных секцый была толькі лыжная, таму менавіта туды следам за сваім старэйшым сынам бацькі прывялі васьмігадовага Яўгена. Так ён пачаў займацца лыжнымі гонкамі, прычым вельмі паспяхова.

На першынстве свету ў італьянскім Мальсе ён разам з Андрэем Фелерам, Пятром Седовым і Раулем Шакірзянавым стаў першым у эстафеце 4х5 км.[3] А на чэмпіянаце свету сярод юніёраў і моладзі ў італьянскім горадзе Тарвізіа ў эстафеце 4х5 кіламетраў квартэт зборнай Расіі ў складзе Івана Іванова, Дзмітрыя Васільева, Яўгена Гаранічава і Андрэя Парфёнава заваяваў другое месца. Расійскія спартсмены саступілі лыжнікам з Швецыі ўсяго 0,3 секунды.[4]

У біятлон Яўген Гаранічаў перайшоў у 2008 годзе па нарадзе свайго земляка Уладзіміра Алікіна.[5] У Пермскай вобласці не было ўмоў для развіцця лыжаў. Спартсменаў нават не вазілі на зборы, бракавала спонсараў. Тады юны лыжнік звярнуўся да В. А. Алікіна, які пазнаёміў яго з Максімам Уладзіміравічам Кугаеўскім, трэнерам біятланістаў Цюменскай каманды.[6]

Першы і вельмі важкі поспех прыйшоў да спартсмена на традыцыйных спаборніцтвах «Іжэўская вінтоўка», дзе сабраліся наймацнейшыя страляючыя лыжнікі краіны. Яўген заняў ганаровае 4-е месца ў індывідуальнай гонцы на 20 кіламетраў, а ў спрынце ўвайшоў у дзесятку наймацнейшых. Дзякуючы гэтым вынікам Я. Гаранічаў заслужыў права выступаць на Кубку Еўропы.

На Чэмпіянаце Расіі ў 2010 годзе ва Уваце ў спрынце і пераследу быў чацвёртым, а ў мас-старце стаў бронзавым прызёрам.

У 2011 годзе дэбютаваў на этапе Кубка свету ў Антэрсельве. У першай спрынтэрскай гонцы заняў 13-е месца. Дэбют у эстафетных гонках у складзе зборнай Расіі для Яўгена выпаў на 23 студзеня 2011 года, калі ён сышоў на 2 этап, прыняўшы эстафету ад Антона Шыпуліна. У выніку біятланіст на 1 агнявым рубяжы дапусціў 2 промахі (выкарыстаў 2 дадатковыя патроны), затым на другой стральбе выкарыстаў 1 дадатковы патрон, сыходзячы на перадачу эстафеты з 9.5 секундамі адставання ад Б'ёрндалена. Прайграўшы на заключным крузе знакамітаму нарвежцу яшчэ 0.2 секунды, перадаў эстафету Андрэю Макавееву. У выніковым пратаколе зборная Расіі размясцілася на 4-м месцы, прапусціўшы наперад немцаў, італьянцаў і нарвежцаў.

На Універсіядзе 2011 Гаранічаў ўзяў тры медалі: бронзу ў спрынце, бронзу ў гонцы пераследу і серабро ў змешанай эстафеце.

Зноскі

СпасылкіПравіць