Яўген Дзмітрыевіч Гаварухін

беларускі ваенны хірург і арганізатар аховы здароўя

Яўген Дзмітрыевіч Гаварухін (14 мая 1941 — 14 верасня 1998) — савецкі ваенны хірург. Палкоўнік медыцынскай службы[1].

Яўген Дзмітрыевіч Гаварухін
Дата нараджэння 14 мая 1941(1941-05-14)
Дата смерці 14 верасня 1998(1998-09-14) (57 гадоў)
Месца пахавання
Род дзейнасці ваенны ўрач, хірург, медыцынскі адміністратар
Навуковая сфера хірургія і сасудзістая хірургія[d]
Альма-матар

БіяграфіяПравіць

Выпускнік факультэта падрыхтоўкі ваенных урачоў для ракетных і сухапутных войскаў Ваенна-медыцынскай акадэміі імя С. М. Кірава г. Ленінграда (1964)[1].

Праходзіў службу на пасадзе начальніка медыцынскіх пунктаў розных батальёнаў, камандзіра эвакуацыйнага ўзвода, прыёмна-сартавальнага ўзвода медыцынскай роты ў складзе розных батальёнаў (1964—1971). Начальнік хірургічнага аддзялення 859 Ваеннага шпіталя Беларускай ваеннай акругі (Паўлінава; 1973—1975); урач хірургічнага аддзялення, затым — начальнік аддзялення сасудзістай хірургіі 432 акруговага ваеннага шпіталя Чырванасцяжнай Беларускай ваеннай акругі (1975—1980); галоўны хірург Беларускай ваеннай акругі ВС СССР (1985—1992)[1].

Удзельнік ліквідацыі наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС[1].

Пахаваны на Усходніх могілках г. Мінска (Беларусь), участак 14 (рад 10, магіла № ​​15)[1].

УзнагародыПравіць

Узнагароджаны шматлікімі медалямі[1].

Зноскі