Яўген Якаўлевіч Голант

Яўген Якаўлевіч Голант (10 чэрвеня 1888, Бабруйск — 25 красавіка 1971, Ленінград) — расійскі педагог, прафесар (1938).

Яўген Якаўлевіч Голант
Дата нараджэння 29 мая (10 чэрвеня) 1888[1], 1888[2] ці 10 чэрвеня 1888(1888-06-10)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 25 красавіка 1971(1971-04-25)[1] ці 1971[2]
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці педагог, выкладчык універсітэта
Навуковая сфера педагогіка, дыдактыка[3], adult education[d][3] і history of pedagogy[d][3]
Навуковае званне
  • прафесар[d]
Альма-матар
Узнагароды
ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга

Біяграфія

правіць

У 1911 скончыў гісторыка-філалагічны і юрыдычны факультэты Пецярбургскага ўніверсітэта. З 1912 выкладаў у прыватнай гімназіі. У 19181928 вёў працу па ліквідацыі непісьменнасці; яго чытанка «Будзьма вучыцца» — адзін з асноўных дапаможнікаў для дарослых.

З 1921 на навукова-педагагічнай працы ў Ленінградзе, у Інстытуце пазашкольнай адукацыі (19211930), Інстытуце навуковай педагогікі (19251938), ЛДПІ імя А. І. Герцана (19281971).

Стварыў чытанкі і кнігі для чытання дарослых, у якіх спалучаюцца метад цэлых слоў і аналітыка-сінтэтычная праца. Падрыхтаваў курс лекцый па педагогіцы на педагагічным факультэце ЛДПІ імя А. І. Герцана, які вызначаўся цеснай сувяззю з філасофіяй і гісторыяй культуры. Прынцыпы навучання ставіў у залежнасць ад асабістага вытворча-побытавага і палітычнага досведу навучэнцаў. У працах па гісторыі педагогікі адмысловую ўвагу надаваў развіццю школьнай адукацыі ў краінах Еўропы і Амерыкі.

  • Букварь крестьянина, П., 1922
  • На красных путях. Рабочая книга для начальных общеобразовательных школ на транспорте, ч. l, M193ие (у суаўтарстве)
  • Школьная работа со взрослыми, М. — Л., 19312
  • История педагогики, М., 1940 (у суаўтарстве)
  • Организация уч. работы в сов. школе, Л., 1957
  • Руководство школой, Л1957; 50 лет сов. школы, Л., 1967

Зноскі

  1. а б в Педагоги и психологи мира — 2012.
  2. а б Czech National Authority Database Праверана 2 мая 2023.
  3. а б в Czech National Authority Database Праверана 3 мая 2023.