Яўген Дзмітрыевіч Гаварухін
Яўген Дзмітрыевіч Гаварухін (14 мая 1941 — 14 верасня 1998) — савецкі ваенны хірург. Палкоўнік медыцынскай службы[1]. Заслужаны ўрач БССР (1987).
Яўген Дзмітрыевіч Гаварухін | |
---|---|
Дата нараджэння | 14 мая 1941 |
Дата смерці | 14 верасня 1998 (57 гадоў) |
Месца пахавання | |
Род дзейнасці | ваенны ўрач, хірург, медыцынскі адміністратар |
Навуковая сфера | хірургія і сасудзістая хірургія[d] |
Альма-матар | |
Узнагароды |
Біяграфія правіць
Выпускнік факультэта падрыхтоўкі ваенных урачоў для ракетных і сухапутных войскаў Ваенна-медыцынскай акадэміі імя С. М. Кірава г. Ленінграда (1964)[1].
Праходзіў службу на пасадзе начальніка медыцынскіх пунктаў розных батальёнаў, камандзіра эвакуацыйнага ўзвода, прыёмна-сартавальнага ўзвода медыцынскай роты ў складзе розных батальёнаў (1964—1971). Начальнік хірургічнага аддзялення 859 Ваеннага шпіталя Беларускай ваеннай акругі (Паўлінава; 1973—1975); урач хірургічнага аддзялення, затым — начальнік аддзялення сасудзістай хірургіі 432 акруговага ваеннага шпіталя Чырванасцяжнай Беларускай ваеннай акругі (1975—1980); галоўны хірург Беларускай ваеннай акругі ВС СССР (1985—1992)[1].
Удзельнік ліквідацыі наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС[1].
Пахаваны ў Мінску на Усходніх могілках (участак 14, рад 10, магіла № 15)[1].
Узнагароды правіць
Узнагароджаны шматлікімі медалямі[1].