(2577) Літва

астэроід

2577 Літва (літ. Lietuva) — астэроід, што належыць да групы астэроідаў, якія перасякаюць арбіту Марса і маюць спектральны клас E. Ён быў адкрыты 12 сакавіка 1975 года савецкім астраномам Мікалаем Чарных у Крымскай абсерваторыі і названы ў гонар Літоўскай рэспублікі.

Характарыстыкі і арбіта правіць

Астэроід меў часовае пазначенне 1975 EE3, таксама мае альтэрнатыўныя пазначэнні: 1934 VY, 1954 JD, 1976 SA2. Афелій — 2,1667 а.а., перыгелій — 1,6421 а.а., эксцэнтрысітэт складае 0,1377. Нахіл арбіты дасягае 22,908°. Арбіта ляжыць ва ўнутраным раёне Галоўнага пояса астэроідаў, належыць да групы Венгрыі. Прыблізны дыяметр — 4,23 км, альбеда складае прыблізна 0,4, перыяд абарачэння вакол сваёй восі — 2,8 год.

Спадарожнікі правіць

У сакавіку 2009 года ў Цэнтральнае бюро астранамічных тэлеграм прыйшло паведамленне пра адкрыццё ў яго спадарожніка, а ў 2012 годзе быў адкрыты другі спадарожнік.