.ax — нацыянальны дамен верхняга ўзроўню для Аландскіх астравоў.

.ax
Увядзенне 2006
Тып дамена Нацыянальны дамен верхняга ўзроўню
Статус Active
Дакументы IANA delegation report
Вэб-сайт Registration site

Выкарыстанне дамена ax рэкамендуецца для сайтаў, якія тычацца Аландскіх астравоў або змяшчаюць падобную інфармацыю, для кампаній і прыватных асоб, якія знаходзяцца на Аландскіх астравах, выходзяць на іх рынак, і, вядома, для ўсіх, каму падыходзіць гэтая даменная зона.

Рэгістрацыя правіць

Абмежаванні правіць

Зарэгістраваць дамен у зоне ax могуць толькі юрыдычныя асобы, зарэгістраваныя на Аландскіх астравах, або прыватныя асобы, старэйшыя за 15 год, рэзідэнты Аландскіх астравоў.

Кампаніям забаронена рэгістрацыя даменных імён, якія складаюцца з асабовых імя і прозвішча (напрыклад, maijavirtanen.ax або virtanenmaija.ax) за выключэннем выпадкаў, калі гэтыя імя і прозвішча зарэгістраваныя як гандлёвая марка, якая дзейнічае на тэрыторыі Аландскіх астравоў. Пры заказе такога дамена неабходна абавязкова пазначыць рэгістрацыйны нумар такой гандлёвай маркі.

Прыватныя асобы маюць права зарэгістраваць дамен, які складаецца з асабовых імя і прозвішча (напрыклад, maijavirtanen.ax або virtanenmaija.ax) толькі калі гэта іх афіцыйныя імя і прозвішча.

Для рэгістрацыі дамена кампаніям неабходна прадставіць рэгістрацыйны нумар кампаніі (business identity code або registration number), а прыватным асобам неабходна прадставіць свой ідэнтыфікацыйны код Finnish personal ID number.

Спасылкі правіць