14+: Працяг
«14+: Працяг» (руск.: 14+: Продолжение) — расійскі рамантычны фільм 2023 года, зняты рэжысёрам Андрэем Зайцавым па ўласным сцэнарыі. Галоўныя ролі выканалі Глеб Калюжны , Вольга Азалапіня, Паліна Гухман і Ульяна Васьковіч[1][2].
14+: Працяг | |
---|---|
Жанр | меладрама |
Рэжысёр | |
Прадзюсар | |
Сцэнарыст | |
У галоўных ролях |
|
Краіна | |
Мова | руская |
Папярэдні фільм | 14+ |
IMDb | ID 16550728 |
Прэм’ера фільма адбылася 26 красавіка 2023 года на Маскоўскім кінафестывалі, 11 мая карціна выйшла ў шырокі пракат[3][4].
Сюжэт правіць
Гісторыя сталення Лёшы, якому споўнілася 18 гадоў. Ён сустракае яркую і адкрытую Насцю, якая пераварочвае яго звыклы свет, але ўсё яшчэ ўспамінае сваё першае каханне Віку. Ён становіцца дарослым, а праблемы — больш сур’ёзнымі. Але, як і раней, справіцца з жыццёвымі складанасцямі і адказаць на ўсе пытанні аб каханні, сям’і і абавязку Лёша павінен самастойна.
Акцёрскі склад правіць
Глеб Калюжны | – Лёша |
Вольга Азалапіня | – Людміла, мама Лёшы |
Паліна Гухман | – Насця |
Ульяна Васьковіч | – Віка |
Ксенія Пахомава | – сяброўка Вікі |
Данііл Пікула | – Віця |
Дзмітрый Блахін | – дзядзя Валера |
Ганна Рудзь | – цёця Света |
Аляксей Філімонаў | – Волкаў |
Сяргей Габрыэлян | – хуліган |
Аляксандр Конанец | – хуліган |
Вытворчасць правіць
Фільм «14+» атрымаў вялікую папулярнасць, у тым ліку на платформе YouTube. Калі ў сакавіку 2020 года колькасць праглядаў фільма на гэтым рэсурсе пераадолела мяжу ў 100 мільёнаў, рэжысёр заявіў аб намеры зняць сіквэл[5][6].
Зноскі правіць
- ↑ 14+: Prodolzhenie (2023) — IMDb (англ.). Сайт «Internet Movie Database». Праверана 20 чэрвеня 2023.
- ↑ 14+ Продолжение (2023) (руск.). Сайт «КиноПоиск». Праверана 20 чэрвеня 2023.
- ↑ 14+: Prodolzhenie (2023) — Release Info (англ.). Сайт «Internet Movie Database». Праверана 20 чэрвеня 2023.
- ↑ Елена Трусова. Андрей Зайцев: «"14+ Продолжение" смело можно назвать "Я шагаю по Москве 60 лет спустя"» (руск.). Сайт «ПрофиСинема» (21 красавіка 2023). Праверана 10 чэрвеня 2023.
- ↑ Мелодрама «14+» набрала 100 млн просмотров на YouTube и получит сиквел (руск.). Сайт «film.ru» (27 сакавіка 2020). Праверана 10 чэрвеня 2023.
- ↑ Солидно: российская картина «14+» получила более 100 миллионов просмотров на YouTube (руск.). Сайт «teleprogramma.pro» (27 сакавіка 2020). Праверана 10 чэрвеня 2023.
Спасылкі правіць
- 14+: Працяг на сайце «Internet Movie Database» (англ.) (на 20.06.2023)
- 14+: Працяг на сайце «КиноПоиск» (руск.) (на 20.06.2023)