14/88
14/88 (англ.: Fourteen Words/Чатырнаццаць Словаў) — кодавы лозунг (часам таксама ўжываецца ў якасьці прывітання або подпісу) у неанацыстаў і часткі нацыяналістаў.
Лічба 14 азначае чатырнаццаць словаў неанацысцкага ідэолага Дэвіда Лэйна: англ.: «We must secure the existence of our people and a future for White children» («Мы павінны захаваць існаванне Нашага народа і будучыню для Белых дзяцей»).
Лічба 88 з’яўляецца закадаваным прывітаннем «Heil Hitler!» («Хайль Гітлер!»), паколькі літара «H» стаіць у лацінскім алфавіце восьмай. Лічба запаведаў Дэвіда Лэйна таксама роўная васьмідзесяці васьмі; гэта, зразумела, не выпадкова.