169-ы вучэбны цэнтр «Дэсна»

169-ы вучэбны цэнтр «Дэсна» імя князя Яраслава Мудрага (169 НЦ, в/ч А0665) — вайсковая часць Узброеных сіл Украіны, якая спецыялізуецца на падрыхтоўцы асабовага складу для розных родаў Сухапутных войскаў Украіны. Падпарадкоўваецца непасрэдна камандаванню сухапутных войскаў. Знаходзіцца ў пасёлку гарадскога тыпу Дэсна Чарнігаўскай вобласці.

169-ы вучэбны цэнтр «Дэсна»
Гады існавання з 1992 г.
Краіна  Украіна
Падпарадкаванне Міністэрства абароны Украіны
Уваходзіць у Сухапутныя войскі Украіны
Тып вучэбная вайсковая часць
Дыслакацыя Дэсна, Чарнігаўская вобласць
Удзел у Расійска-ўкраінская вайна

Гісторыя цэнтра пачынаецца ў 1992 годзе, калі асабовы склад 169-га гвардзейскага акруговага вучэбнага цэнтра УС СССР прыняў прысягу на вернасць народу Украіны.

Падчас узброенага канфлікту на Данбасе цэнтр браў удзел у баявых дзеяннях, страціўшы 33 чалавекі асабовага складу[1]. У ходзе расійскага ўварвання ва Украіну расійскімі войскамі былі нанесены ракетныя ўдары па аб’ектам цэнтра. У выніку ўдару загінулі 87 чалавек[2].

Структура цэнтра правіць

У склад 169-га навучальнага цэнтра ўваходзяць наступныя падраздзяленні[3]:

  • Вучэбны механізаваны полк
  • Вучэбны танкавы полк
  • Вучэбны зенітна-ракетны артылерыйскі полк
  • Вучэбны аўтамабільны батальён
  • Вучэбны рамонтна-аднаўленчы батальён
  • Вучэбны цэнтр падрыхтоўкі сяржанскага складу
  • Вучэбны цэнтр тактычнай медыцыны
  • Школа падрыхтоўкі снайпераў

Гл. таксама правіць

Зноскі