19-ы асобны батальён РХБА (Украіна)

19-ы асобны батальён радыяцыйнай, хімічнай і біялагічнай абароны; 19-ы АБ РХБЗ (укр.: 19-й окремий батальйон радіаційного, хімічного, біологічного захисту; 19 ОБ РХБЗ) — рэгулярнае падраздзяленне Узброеных Сіл Украіны, якое ў 2003 годзе прымала ўдзел у аперацыі на тэрыторыі Кувейта.

19-ы АБ РХБА
Гады існавання са снежня 2002 па сакавік 2004
Краіна  Украіна
Падпарадкаванне Узброеныя сілы Украіны
Уваходзіць у 704-ы АП РХБА (да жніўня 2003)
5-я АМБ (са жніўня 2003)
Тып Войскі радыяцыйнай, хімічнай і біялагічнай абароны Украіны
Байцы батальёна абеззаражваюць грузавік у Кувейце, 3 жніўня 2003.

Нумар воінскай часціА2174.

Гісторыя

правіць

Батальён радыелагічнай, хімічнай і бактэрыялагічнай абароны накіраваны Украінай у сакавіку 2003 года ў Кувейт і прызначаны для ліквідацыі наступстваў у выпадку магчымага прымянення Іракам зброі масавага знішчэння. Само падраздзяленне сфармавана і падрыхтавана яшчэ да афіцыйнага запрашэння для ўдзелу ў гэтай аперацыі.

18 сакавіка 2003 г. Прэзідэнтам Украіны быў падпісаны ўказ № 227 «Аб накіраванні 19-га асобнага батальёна радыяцыйнай, хімічнай і біялагічнай абароны Узброеных Сіл Украіны ў Дзяржаву Кувейт для аказання дапамогі ў абароне грамадзянскага насельніцтва гэтай дзяржавы ад наступстваў магчымага прымянення зброі масавага паражэння і ліквідацыі магчымых наступстваў прымянення зброі масавага паражэння на тэрыторыі Дзяржавы Кувейт»[1].

Падрыхтоўка падраздзялення

правіць

Батальён камплектаваўся салдатамі на кантрактнай аснове, якія збіраліся з усёй Украіны.

Падраздзяленні пры гэтым камплектаваліся так:

Многія салдаты і афіцэры ўжо мелі вопыт выканання задач у міратворчых місіях.

Камандзірам батальёна быў прызначаны намеснік камандзіра 704-га палка РХБ абароны па ўзбраенні падпалкоўнік Юрый Васільевіч Анішчук, начальнікам штаба — першым намеснікам камандзіра батальёна — падпалкоўнік Васіль Сцяпанавіч Кіцул.

Арганізацыйна-штатная структура

правіць

Перад пачаткам місіі ў Кувейце 19-ы батальён меў наступную структуру:

  • Упраўленне — 48 чал.
  • Штабная рота — 87 чал.
  • Узвод радыяцыйнай, хімічнай, біялагічнай разведкі — 18 чал.
  • Дзве роты радыяцыйнай, хімічнай, біялагічнай абароны — 180 чал.
  • Рота дэгазацыі і дэзінфекцыі (абмундзіраванне і рыштунак) — 56 чал.
  • Рамонтны ўзвод — 37 чал.
  • Узвод матэрыяльнага забеспячэння — 55 чал.
  • Электратэхнічны ўзвод — 19 чал.
  • Медыцынскі пункт — 29 чал.
  • Клуб — 3 чал.

Усяго — 532 вайскоўца, з іх: афіцэраў — 65, прапаршчыкаў — 35, сяржантаў — 75, салдатаў — 357.

Пазней, ужо ў ходзе перакідання, згодна дырэктывам міністра абароны Украіны, структура і колькасць батальёна была зменена.

Узнагароды

правіць

На дзень фарміравання 73 вайскоўцаў былі ўзнагароджаны медалямі ААН «На службе свету», 42 – медалямі НАТА «На службе міру і свабоды» і 2 чалавекі – медалём «Воіну-інтэрнацыяналісту».

Зноскі

  1. Президент України. Указ № 227 «Про направлення 19-го окремого батальйону радіаційного, хімічного та біологічного захисту Збройних Сил України до Держави Кувейт». Верховна Рада України (18 березня 2003 року). Архівавана з першакрыніцы 30 жовтня 2016. Праверана 19 жовтня 2016.

Спасылкі

правіць