2ЭС10
2ЭС10 "Граніт" — адзін з магутных у Расіі і Еўропе грузавых двухсекцыйных васьмівосных магістральных электравозаў пастаяннага току з асінхронным цягавым прывадам. Электравоз выпускаецца ў горадзе Верхняя Пышма Свярдлоўскай вобласці ТАА «Уральскія лакаматывы», сумесным прадпрыемствам нямецкага канцэрна Siemens і ЗАТ Група Сінара на базе Уральскага завода чыгуначнага машынабудавання, з 2010 года. РЧ у маі 2010 года падпісала кантракт на закупку 221 электравоза такога тыпу на 42 мільярды рублёў.
2ЭС10 | |
---|---|
![]() 2ЭС10-002 | |
Асноўныя даныя | |
Краіна пабудовы |
![]() |
Род службы | грузавы |
Тэхнічныя даныя | |
Род току і напружанне ў кантактнай сеткі | Пастаянны ток |
Эксплуатацыя | |
На момант стварэння электравоз з’яўляецца самым магутным лакаматывам для каляіны 1520 мм. Пры стандартных вагавых параметрах ён здольны вадзіць цягнікі вагой прыкладна на 40-50% больш, чым электравозы серыі ВЛ11. Плануецца, што пры выкарыстанні «Граніту» на участках Свярдлоўскай чыгункі з цяжкім горным профілем з’явіцца магчымасць пропуску транзітных цягнікоў вагой ад 6300-7000 тон без падзелу цягніку і адчэпкі лакаматыва. 4 жніўня 2011 г. была прадэманстравана работа 2ЭС10 ў трохсекыйным выкананні, з зададзенай нагрузкай 9000 тон. Даказаная эфектыўнасць такой кампаноўкі для працы на складаных участках ва уральскіх гарах (на перавалах).
Артыкул занадта кароткі |