25-я армія (СССР)
25-я армія — агульнавайсковая армія ў складзе Рабоча-сялянскай Чырвонай Арміі з 20 чэрвеня 1941 па кастрычнік 1945 на Далёкім Усходзе.
25-я армія | |
---|---|
Краіна | |
Тып | воінскае фарміраванне |
Удзел у |
Гісторыя
правіцьСфарміравана 20 чэрвеня 1941 г. у складзе Далёкаўсходняга фронту. Выконвала задачу па абароне дзяржаўнай мяжы СССР у Прымор’і.
З 10 жніўня 1943 г. увайшла ў склад Прыморскай групы войск.
5 жніўня 1945 г. армія ўвайшла ў 1-ы Далёкаўсходні фронт. У перыяд Савецка-японскай вайны прыняла ўдзел у Харбіна-Гірынскай наступальнай аперацыі. У канцы жніўня перадыслакавана ў Пхеньян.
1 кастрычніка 1945 г. 25-я армія ўвайшла ў склад Прыморскай ваеннай акругі[1].
Да 25 снежня 1948 г. 25-я армія была выведзена з Карэі[2].
Камандаванне
правіцьКамандуючыя
правіць- Філіп Аляксеевіч Парусінаў (11.03.1941 — 25.06.1943),
- Аляксандр Міхайлавіч Максімаў (25.06.1943 — 28.06.1945),
- Іван Міхайлавіч Чысцякоў (28.06 — 5.09.1945).
Члены Ваеннага савета
правіць- Мікалай Георгіевіч Лебедзеў (15.06.1941 — 3.09.1945),
- Канстанцін Іванавіч Хмяльноў (17.10.1941 — 1.12.1943),
- Іван Сяргеевіч Фурсаў (9.07 — 3.09.1945).
Начальнікі штаба
правіць- Уладзімір Дзмітрыевіч Іваноў (11.03.1941 — 24.01.1942),
- Барыс Леанідавіч Вінаградаў (24.01 — 24.08.1942),
- Афанасій Дзмітрыевіч Ганчароў (24.08.1942 — 25.05.1944),
- Рыгор Іванавіч Шанін (25.05.1944 — 28.06.1945),
- Валянцін Антонавіч Пянькоўскі (28.06 — 09.1945).
Заўвагі
правіць- ↑ 25-я армия . Великая Отечественная война 1941-1945 гг.. Архівавана з першакрыніцы 21 снежня 2012. Праверана 14 чэрвеня 2019.
- ↑ Участие советского Тихоокеанского флота в Корейской войне 1950 - 1953 гг
Літаратура
правіць- Двадцать пятая армия // Советская военная энциклопедия / Пред. ред. колл. Н. В. Огарков. — М.: Воениздат, 1977. — Т. 3. — С. 107—108. — 672 с. — 105 000 экз.
- Освобождение Кореи: Воспоминания и статьи. / Ред.-сост. В. П. Пак, С. С. Суслина. Предисл. А. М. Василевского. — М.: Наука, 1976. — 336 с.