1-ы Далёкаўсходні фронт
1-ы Далёкаўсхо́дні фронт — адзін з франтоў РСЧА ў час савецка-японскай вайны 1945 года.
1-ы Далёкаўсходні фронт | |
---|---|
Гады існавання | 5 жніўня 1945 — 1 кастрычніка 1945 |
Краіна | СССР |
Падпарадкаванне | камандуючаму войскамі фронту |
Уваходзіць у | Узброеныя Сілы СССР |
Тып | фронт |
Складаецца з | упраўленне, аб'яднанні, злучэнні, воінскія часці і ўстановы |
Колькасць | аб'яднанне |
Удзел у | Вялікая Айчынная вайна |
Камандзіры | |
Вядомыя камандзіры | Кірыл Апанасавіч Мерацкоў |
Гісторыя
правіцьУтвораны 5 жніўня 1945 года на базе Прыморскай групы войскаў. Палявое ўпраўленне фронту сфарміравана на базе палявога ўпраўлення Карэльскага фронту. Войскі 1-га Далёкаўсходняга фронту размяшчаліся ў Прымор’і ад станцыі Губерава да мяжы з Карэяй[1].
З 9 жніўня па 2 верасня 1945 года фронт удзельнічаў у стратэгічнай Маньчжурскай аперацыі на харбіна-гірынскім накірунку. Войскі 1-га Далёкаўсходняга фронту ва ўзаемадзеянні з Забайкальскім, 2-м Далёкаўсходнім франтах і Ціхаакіянскім флотам ва ўмовах горна-тайговай мясцовасці прарвалі ўмацаваную паласу і разграмілі японскія войскі 1-га і 17-га франтоў Квантунскай арміі. Узялі некалькі ўсходніх раёнаў Маньчжурыі і Ляадунскага паўвострава.
11 жніўня часці 25-й арміі перасеклі кітайска-карэйскую мяжу ў раёне Кенхына. 15 жніўня японскае камандаванне абвясціла аб капітуляцыі сваіх войскаў у Карэі[2].
1 кастрычніка 1945 года фронт быў расфармаваны. На базе яго войскаў і палявога ўпраўлення ўтворана Прыморская ваенная акруга.
Склад
правіць- 1-я Чырвонасцяжная армія
- 5-я армія
- 25-я армія
- 35-я армія
- 9-я паветраная армія
- Чугуеўская аператыўная група
- 10-ы механізіраваны корпус
- Прыморская армія СПА
Камандаванне
правіць- Камандуючы — Маршал Савецкага Саюза К. А. Мерацкоў (увесь перыяд)
- Член Ваеннага савета — генерал-палкоўнік Ц. Ф. Штыкоў (увесь перыяд)
- Начальнік штаба — генерал-лейтэнант А. М. Круцікаў (увесь перыяд)
- Камандуючы артылерыяй фронту — генерал-палкоўнік артылерыі Р. Я. Дзегцяроў (увесь перыяд)
Зноскі
- ↑ 1-ы Далёкаўсходні фронт (руск.) — артыкул з Вялікай савецкай энцыклапедыі
- ↑ Ланьков А. Н. Северная Корея 1945-1948 гг.: рождение государства