Трэці падзел Рэчы Паспалітай

(Пасля перасылкі з 3-і падзел Рэчы Паспалітай)

III падзел Рэчы Паспалітай (1795) — апошні з падзелаў Рэчы Паспалітай, пасля якога гэтая дзяржава спыніла сваё існаванне.

Землі Рэчы Паспалітай па III падзеле

Яшчэ ў часе Касцюшкавага паўстання, 11 ліпеня 1794 года прускі пасол у Пецярбургу Леапольд Генрых фон Гольц пісаў у сваёй дэпэшы, што «ўся Расія дамагаецца падзяліць Польшчу і сцерці яе назву»[1].

Меней чым праз год па здушэнні паўстання, 24 кастрычніка 1795, манархі Расіі, Прусіі і Аўстрыі, узгаднілі ўзаемны трактат, паводле якога правялі 3-і падзел Рэчы Паспалітай.

Трэці падзел стаў вынікам у тым ліку ўнутранага крызісу і экспансіўных дзеянняў суседніх дзяржаў. Аднак непасрэднай прычынай сталі паражэнні паўстання Касцюшкі і войнаў супраць Расіі і Прусіі.

Зноскі

  1. Henryk Kocój. Współpraca Prus i Rosji w tłumieniu Powstania Kościuszkowskiego w świetle korespondencji posła pruskiego w Petersburgu Leopolda Heinricha Goltza z Fryderykiem Wilhelmem II, s. 55, w: W stronę Połańca, z dziejów insurekcji 1794 roku, Staszów 1994.

Спасылкі правіць