43-і вузел сувязі ВМФ Расіі

43-і вузел сувязі ВМФ Расіі «Вілейка» (радыёстанцыя «Антэй») — вузел сувязі, які забяспечвае сувязь на звышдоўгіх хвалях Галоўнага штаба ВМФ Расіі з атамнымі падводнымі лодкамі, што вядуць баявое дзяжурства ў раёнах Атлантычнага, Індыйскага і часткова Ціхага акіянаў. Таксама праводзіць радыётэхнічную разведку і радыёэлектронную барацьбу. Размешчаны ў Беларусі, у 10 км ад горада Вілейка ў Мінскай вобласці. Аснашчаная перадатчыкам магутнасцю 1000 кВт.

Уведзеная ў эксплуатацыю 22 студзеня 1964 года. Плошча 650 га. На аб’екце служаць 350 афіцэраў і мічманаў ВМФ Расіі, а таксама вольнанаёмныя грамадзяне Беларусі, якія ажыццяўляюць ваенізаваную ахову.

Спасылкі правіць