451 градус па Фарэнгейту

(Пасля перасылкі з 451 градус па Фарэнгейце)

«451 градус па Фарэнгейту» (англ.: Fahrenheit 451) — раман-антыўтопія Рэя Брэдберы, выданы ў 1953 годзе. У рамане апісваецца будучае амерыканскае грамадства, дзе кнігі забаронены, і «пажарныя» спальваюць любыя, якія былі знойдзены. Галоўны персанаж — «пажарны» Монтэг, які расчароўваецца ў ролі цэнзуравання работ і знішчэння ведаў, вырашае кінуць сваю працу і далучыцца да групы супраціўлення, якая завучвае тэксты кніг, каб выратаваць сваіх патомкаў.

451 градус па Фарэнгейту
англ.: Fahrenheit 451
Выданне
Жанр фантастыка
антыўтопія
Аўтар Рэй Брэдберы
Мова арыгінала англійская
Дата напісання 1951
Дата першай публікацыі 19 кастрычніка 1953
Выдавецтва Ballantine Books
Ілюстратар Джозеф Альберс
Электронная версія
Персанажы Guy Montag[d] і Clarisse McClellan[d]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Раман падзелены на тры часткі: агмень і саламандра, сіта і пясок, агонь гарыць ярка. У кнізе ёсць шмат цытат, у тым ліку некалькі цытат з Бібліі. 451 градус па Фарэнгейце — гэта тэмпература, пры якой папера пачынае гарэць.[1]

У 1954 годзе твор атрымаў прэмію Амерыканскай акадэміі мастацтваў і літаратуры,[2] прэмію «Х’юга» — у 2004 годзе.[3]

Заўвагі правіць

  1. PHYSICAL CONSTANTS OF MATERIALS(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 27 студзеня 2015. Праверана 18 лістапада 2018.
  2. The California Book Awards Winners 1931-2012 (PDF).
  3. 1954 Retro Hugo Awards.