81-я заходнеафрыканская дывізія

81-я заходнеафрыканская дывізія[1] — каланіяльнае воінскае фарміраванне Узброеных сіл Вялікабрытаніі часоў Другой сусветнай вайны. Падраздзяленне ўдзельнічала ў Бірманскай кампаніі. Як адзначаў генерал-лейтэнант Уільям Слім, дывізія адзначылася выкарыстаннем насільшчыкаў для перакідання боепрыпасаў і цяжкага ўзбраення, а таксама вялікай колькасцю еўрапейцаў у асабістым складзе (50-60 чалавек на батальён)[2].

81-я заходнеафрыканская дывізія
Гады існавання 1943—1945
Краіна  Вялікабрытанія
Тып воінскае фарміраванне і дывізія
Колькасць 15 000 чалавек
Удзел у Другая сусветная вайна
Камандзіры
Вядомыя камандзіры Крыстафер Вулнер і Фрэдэрык Джозеф Лафтус-Татэнхэм

Гісторыя правіць

Ініцыятарам стварэння дадзенай дывізіі быў генерал Джордж Гіфард, начальнік заходнеафрыканскага камандавання брытанскай арміі. Ён меў вялікі досвед работы з афрыканскімі войскамі і вельмі хацеў, каб яны прынялі ўдзел у баявых дзеяннях. Афіцыйна падраздзяленне сфарміравана 1 сакавіка 1943 года. Асновай новай дывізіі паслужылі Каралеўскія пагранічныя сілы Заходняй Афрыкі. Адна з брыгад (3-я заходнеафрыканская) і некалькі дапаможных падраздзяленняў, якія ўваходзілі ў склад фармавання, ужо ўдзельнічалі ў баях супраць італьянцаў ва Усходняй Афрыцы.

Сімвалам дывізіі быў чорны павук на жоўтым фоне. Насякомае з’яўлялася адсылкай да Анансі, персанажу міфалогіі народа ашанці.

14 жніўня часці дывізіі прыбылі ў Брытанскую Індыю. Асноўныя сілы фарміравання прынялі ўдзел у другой Араканскай кампаніі з лютага па май 1944 года, дзейнічаючы ў даліне Каладан на флангу 15-га Індыйскага корпуса. У канцы сакавіка значныя японскія падмацаванні (у тым ліку частка войскаў Індыйскай нацыянальнай арміі) абышлі дывізію з флангу і вымусілі яе адступіць у даліну Калапанзін. У жніўні заходнеафрыканцы зноў увайшлі ў Каладан, прымусіўшы японцаў і калабарантаў адступіць. Затым часці дывізіі прасунулася ўніз па даліне і 28 студзеня 1945 года дасягнулі Мехаунга.

22 красавіка 1945 года заходнеафрыканцы выведзены ў тыл на адпачынак. 31 жніўня яны былі вернуты на радзіму, і 81-я дывізію расфармавалі.

Камандзіры правіць

  • Генерал-маёр Крыстафер Вулнер, з 3 сакавіка 1943 г.
  • Генерал-маёр Фрэдэрык Джозеф Лафтус-Татэнхэм, з 3 жніўня 1943 г. па 31 жніўня 1945 г.
    • за выключэннем:
      • 15—26 жніўня 1944 г., брыгадны генерал Э. Колінз.
      • 31 студзеня—2 сакавіка 1945 г., брыгадны генерал А. Крук.

Склад правіць

  • 3-я пяхотная брыгада[3][4][5]
  • 5-я пяхотная брыгада[5][4]
  • 6-я пяхотная брыгада[5][4]

Фотаздымкі правіць

Гл. таксама правіць

Заўвагі правіць

  1. Giffard, George (13 March 1951). "Operations in Burma and North-East India from 16th November, 1943 to 22nd June, 1944" (PDF). The London Gazette (Supplement). p. 1349. Праверана 21 December 2019.
  2. Defeat into Victory, William Slim, Cassell, 1956
  3. Joslen p. 436
  4. а б в Palmer. 81 (West africa) infantry division 1943 - 1945. British Military History. Праверана 29 April 2022.
  5. а б в Joslen 123-124

Літаратура правіць

Спасылкі правіць