AEIOU
AEIOU — акронім, які імператар Фрыдрых III змяшчаў на розных каштоўных рэчах, сваім гербе, а таксама на тых збудаваннях, якія былі пабудаваны пад яго заступніцтвам. Пры Марыі Тэрэзіі гэты дэвіз размяшчаўся на гербе Тэрэзіянскай ваеннай акадэміі. У наш час гэты дэвіз размяшчаецца на пячатках выпускнікоў Акадэміі.
Значэнні
правіцьІснуе звыш 300 розных інтэрпрэтацый абрэвіятуры AEIOU. Аўстрыйскі гісторык Альфонс Лхоцкі склаў 86 розных інтэрпрэтацый гэтай абрэвіятуры. Найбольш распаўсюджаныя сярод іх наступныя:
- Austriae est imperare orbi universo (Аўстрыі наканавана кіраваць светам);
- Austria erit in orbe ultima (Аўстрыя будзе апошняй на зямлі);
- Austria est imperium optime unita (Аўстрыя — лепшы імперскі саюз);
- Augustus est iustitiae optimus vindex (Імператар з’яўляецца лепшым абаронцам справядлівасці);
- Austria est imperatrix omnis universi (Аўстрыя з’яўляецца кіраўніком свету).
У Інтэрнэце існуе анлайн-энцыклапедыя на нямецкай і англійскай мовах AEIOU.
Гл. таксама
правіцьЛітаратура
правіць- Эндрю Виткрофт Хабсбургс: Воплощение Империи (1995), ISBN 0-14-023634-1.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме AEIOU