Алгол
Алгол (скарачэнне ад англ.: ALGOrithmic Language) прадстаўляе сабой сямейства імператыўных камп'ютарных моў праграмавання. Першапачатковая распрацоўка адбывалася ў сярэдзіне 1950-х гадоў. Мова значна паўплывала на многія іншыя мовы, і была стандартным метадам апісання алгарытму, які выкарыстоўваўся ў падручніках ACM і навуковых крыніцах на працягу больш як трыццаці гадоў.[1]
ALGOL | |
---|---|
![]() | |
Клас мовы | працэдурная, імператыўная, структураваная |
З’явілася ў | 1958 |
Аўтар(ы) | Bauer, Bottenbruch, Rutishauser, Samelson, Backus, Katz, Perlis, Wegstein, Naur, Vauquois, van Wijngaarden, Woodger, Green, McCarthy |
Зведала ўплыў | Fortran |
Паўплывала на |
Большасць пазнейшых імператыўных моў (г.зв. алголападобныя мовы) напр. Simula, C, CPL, Pascal, Ada |
Хоць і не атрымаўшы паўсюднага камерцыйнага прымянення, мова аказала велізарны ўплыў на развіццё вылічальнай тэхнікі і канструяванне моў праграмавання. Распрацаваная, каб пазбегнуць некаторых з выяўленых праблем у FORTRAN, у канчатковым выніку спарадзіла мноства іншых моў праграмавання, сярод якіх BCPL, B, Pascal, PL/I, Сімула і C. У Алгол упершыню былі прадстаўлены блокі коду і пара ключавых словаў begin
…end
для іх размежавання. Таксама, у гэтай мове ўпершыню рэалізаваны ўкладзеныя вызначэнні функцый з лексічнай вобласцю бачнасці. Акрамя таго, гэта была першая мова праграмавання, якая надавала падрабязную ўвагу фармальнаму вызначэнню мовы, а ў справаздачы Алгол 60 была прадстаўлена форма Бэкуса–Наура, прынцыповае пазначэнне для распрацоўкі мовы.
Існуюць тры асноўныя спецыфікацыі:
- Алгол 58 — першапачаткова прапаноўвалася называць IAL (ад International Algebraic Language).
- Алгол 60 — упершыню рэалізавана ў відзе X1 ALGOL 60 у сярэдзіне 1960-х, перагледжана ў 1963.[2][3]
- Алгол 68 — (перагледжана ў 1973[4]) — былі ўведзеныя новыя элементы, уключаючы гнуткія масівы, слайсы, паралелізм, ідэнтыфікацыя аператара, а таксама розныя функцыі, якія пашыраюць магчымасці.
Афіцыйныя версіі Алгол утрымліваюць у назве лічбы года, у якім яны ўпершыню былі апублікаваны.
Алгол 68 істотна адрозніваецца ад Алгол 60 і быў не надта добра прыняты, такім чынам, абагульненая назва «Алгол» хутчэй азначае Алгол 60 і яго дыялекты. Фрагменты алголападобнага сінтаксісу часам і цяпер выкарыстоўваюцца ў якасці псеўдакоду.
Зноскі
- ↑ Collected Algorithms of the ACM Compressed archives of the algorithms. ACM.
- ↑ Backus, J. W.; Bauer, F. L.; Green, J.; Katz, C.; McCarthy, J.; Perlis, A. J.; Rutishauser, H.; Samelson, K.; Vauquois, B.; Wegstein, J. H.; van Wijngaarden, A.; Woodger, M. (May 1960). Naur, Peter (рэд.). Report on the Algorithmic Language ALGOL 60. Copenhagen. doi:10.1145/367236.367262. ISSN 0001-0782.
- ↑ Revised Report on the Algorithmic Language Algol 60 (1963). Архівавана з першакрыніцы 25 чэрвеня 2007. Праверана 8 June 2007.
- ↑ Revised Report on the Algorithmic Language ALGOL 68 (1973). Праверана 13 September 2014.
Літаратура правіць
- Савіцкі М. Тлумачальны слоўнік па інфарматыцы: / Мікола Савіцкі. Мн.: Энцыклапедыкс. 2009. ISBN 978-985-6742-83-8