Ad hoc тэставанне — распаўсюджаны тэрмін для тэставання праграмнага забеспячэння, каторае здзейсняецца без дакументацыі і планавання. Таксама ўжываецца да ранніх стадый правядзення навуковых эксперыментаў. Дадзенае тэставанне праводзіцца адзін раз, калі дэфект (баг) не будзе знойдзены. Ad hoc тэставанне найменей фармалізаваны від тэставання. Праз гэта ён часта крытыкуецца — дэфекты, знойдзеныя з дапамогай дадзенага віда цяжка ўзнавіць праз адсутнасць тэст-кейсаў (test-case) ці тэставых выпадкаў. Станоўчы бок ad hoc тэставання — магчымасць хутка знайсці важныя дэфекты. Ad hoc выконваецца праз імправізацыю: тэстар спрабуе знайсці памылкі з дапамогай любых сродкаў, якія прадстаўляюцца мэтазгоднымі. Ad hoc тэставанне можа разглядацца як палегчаная версія прадугадвання памылкі (англ. error guessing), што само па сабе з’яўляецца палегчанай версіяй даследчага тэставання (англ. exploratory testing).

Спасылкі правіць