Тэставы выпадак (ад англ.: Test Case, трасліт.: тэст кейс) — у распрацоўцы праграмнага забеспячэння — гэта набор умоў, пры якіх тэсціроўшчык будзе вызначаць, ці задавальняецца загадзя пэўнае патрабаванне. Каб вызначыць, што патрабаванне цалкам выконваецца, можа спатрэбіцца шмат варыянтаў тэсціравання. Часта варыянты тэсціравання групуюцца ў тэставыя наборы.

Тыповы фармат запісу тэставага выпадку правіць

Тэставы выпадак звычайна складаецца з адной стадыі, але часам з паслядоўнасці крокаў, каб праверыць паводзіны / функцыянальнасць, асаблівасці выкарыстання. Звычайна чаканы вынік або чаканы выхад перадусталяваны. Дадатковая інфармацыя, якая можа быць уключана ў тэставы выпадак:

  • Унікальны ідэнтыфікатар тэставага выпадку
  • Кароткае апісанне тэставага выпадку
  • Стадыя тэста або парадак выканання
  • Патрабаванні
  • Глыбіня тэста
  • Катэгорыя тэста
  • Аўтар
  • Кнопка-сцяжок для ўказання аўтаматызаваны тэст ці не

Спасылкі правіць