Amor fati — лацінская фраза, якую прыкладна можна перакласці як «любоў да лёсу» або «любоў да свайго лёсу».

Характырызуе светапогляд чалавека пры якім ўсё, што адбываецца ў яго лёсе, уключаючы пакуты і страты, разумеецца, як балага. Гэта значыць чалавек адчувае, што ўсё што адбываецца — гэта спосаб, якім лёс дасягае сваёй канчатковай мэты, таму ўсё варта разглядаць з пазітыўнага погляду. Больш таго, amor fati характарызуе прыняцце падзей, якія адбываюцца ў жыцці чалавека.

Фраза неаднаразова выкарыстоўваецца ў творах Ніцшэ і ўяўляе агульны погляд на жыццё, які ён уяўляе ў раздзеле 276 «Вясёлай навукі».