«Athenaeum, listy pro literaturu a kritiku vědeckou» (Атэне́ум. Старонкі літаратуры і навуковай крытыкі) — чэшскі літаратурны і навуковы часопіс, які выдаваўся на чэшскай мове ў Празе з 1883 года.

«Атэнеум»
Арыгінальная
назва
Athenaeum
Тып часопіс
Выдавец Ян Ота[d]
Краіна
Рэдактар Томаш Гарыг Масарык
Галоўны рэдактар Томаш Масарык
Іозеф Кайзл
Заснавана 1883
Спыненне публікацый 1893
Тэматыка літаратурны і навуковы часопіс
Мова чэшская

Заснавальнікам яго і першым рэдактарам быў прафесар Томаш Масарык. З 1888 года часопіс рэдагаваўся і выдаваўся прафесарам Іозефам Кайзлам. «Атэнеум» карыстаўся пэўным аўтарытэтам чытачоў таго часу.

«Атэнеум» выходзіў у выглядзе выпускаў ін-актава па 32 старонкі 15-га чысла кожнага месяца.

На старонках «Атэнеума» друкаваліся, па ініцыятыве Масарыка, артыкулы навукоўцаў у розных галінах навукі, якія пераканаўча даказалі фальшывасць рукапісаў Вацлава Ганкі — Краледворскага і Зеленагорскага, што паставіла кропку ў спрэчцы пра Рукапісы.

Зноскі

Літаратура правіць