Au clair de la lune

гуказапіс на фонаафтографе Эдуарда-Леона Скота дэ Мартэнвіля 9 красавіка 1860 года

Месячнае святло

Праслухаць адрэстаўраваны аўдыёзапіс 1860 года


Праблемы з праслухоўваннем? Дапамога.

«Au clair de la lune» (бел.: Месячнае святло) — 10-секундны аўдыёзапіс, які ўяўляе сабой голас, што спявае «Au clair de la lune, Pierrot repondit[fr]». З’яўляецца самым старым з вядомых гуказапісам у свеце[ru].[1]

Гісторыя стварэння правіць

Даследчыкі з групы вывучэння гісторыі гуказапісу «First Sounds», выявілі і змаглі прайграць гукавы запіс народнай песні, зроблены французскім вынаходнікам у 1860 годзе, за 17 гадоў да таго, як Томас Эдысан вынайшаў фанограф[en]. Працягласць запісу складае 10 секунд. На ім чутны меркавана жаночы голас, які спявае «Au clair de la lune, Pierrot repondit». Запіс быў зроблены 9 красавіка 1860 года парыжскім вынаходнікам Эдуардам-Леонам Скотам дэ Мартэнвілем[fr] з дапамогай прылады, званай «фонааўтограф[fr]». Апарат прадрапваў гукавыя дарожкі на аркушы паперы, вычарненым дымам ад алейнай лямпы. Адзін з гісторыкаў, Давід Джаваноні, паведаміў, што даведаўся пра існаванне запісу 1 сакавіка 2008 года. Ён захоўваўся ў парыжскім архіве. Эксперты з «First Sounds» перавялі яго ў лічбавы фармат. Джованоні сведчыць, што гэтая знаходка раўнацэнная знаходцы найстарэйшай у свеце фатаграфіі, якая была б зроблена за 17 гадоў да вынаходства камеры. Аднак запіс першапачаткова, не прызначаўся для праслухоўвання. Адзіным намерам вынаходніка было захаваць візуальна на паперы гукавыя ваганні.[2]

Зноскі

  1. Обнаружена старейшая в мире звукозапись (руск.). РБК[ru] (29 сакавіка 2008). Праверана 9 студзеня 2022.
  2. Самая старая аудиозапись в мире (руск.). Mydiscoveries.ru (1 чэрвеня 2015). Архівавана з першакрыніцы 1 сакавіка 2017. Праверана 9 студзеня 2022.

Спасылкі правіць