Audi A2
Тып(ы) кузавы: | 5‑дзв. хэтчбэк (4‑месн.), алюмініевы |
1,4 літра 55 кВт (75 к.с.)
1,6 літра 81 кВт (110 к.с.)
дызельныя:
1,2 літра 45 кВт (61 к.с.)
1,4 літра 55 кВт (75 к.с.)
1,4 літра 66 кВт (90 к.с.)
5-хуткасная рабатызіраваная
Аб'ём бака: | 20-43 л |
Дызайнер: | Люк Данкервольке (англ.: Luc Donckerwolke), Петэр Шраер (ням.: Peter Schreyer) |
Audi A2 — кампактны аўтамабіль кампаніі Audi. Вырабляўся з 1999 па 2005 год. За пяць год выпушчана 176,377 аўтамабіляў[1]. З іх 6450 былі версіі 3L (1.2 TDI).
Распрацоўваўся як эканамічны і экалагічны аўтамабіль. Прататып Audi А2 — мадэль Al2 — упершыню была прадстаўлена ў Франкфурце восенню 1997 года.
Сведчаннем дызайнерскага поспеху Audi А2 стаў факт прысуджэння гэтай мадэлі ў жніўні 2002 года прэміі Designpreis der Bundesrepublik Deutschland (de).
Кузаў А2 цалкам выкананы з алюмінія (пры вырабе выкарыстоўваецца фірмовая тэхналогія ASF — Audi Space Frame, як і для мадэлі А8). Алюмініевы корпус заснаваны на прасторавай раме, у выніку чаго аўтамабіль важыць усяго 895 кг.
Стандартная камплектацыя гэтага кампактнага Audi ўключае ў сябе: сістэму стабілізацыі, ABS, EBD, мультымедыйную сістэму, чатыры падушкі бяспекі і пярэднія электрычныя шклопад'ёмнікі.
У якасці опцый могуць выступаць: скураная аздабленне салона з алюмініевымі ўстаўкамі, найноўшая аўдыясістэма і бакавыя падушкі бяспекі.[2]
Прапаноўваліся бензінавыя рухавікі аб'ёмам 1,4 і 1,6 л і дызельныя рухавікі 1,2 і 1,4 л.
МадыфікацыіПравіць
1.4Правіць
Мадэль | Audi A2 1.4[3] |
---|---|
Рухавік | Бензінавы, 4-цыліндры ў шэраг |
Аб'ём, см³ | 1390 |
Дыяметр цыліндру х Ход поршня, мм | 76,5 х 75,6 |
Ступень сціску | 10,5 |
Магутнасць пры аб/хв |
55 кВт (75 к.с.) пры 5000 аб / хв |
Макс. крутоўны момант пры аб/хв |
126 Н·м пры 3600 аб / хв |
Экалагічны клас | Еўра 4 |
Падрыхтаваная маса, кг | 895 |
Дазволеная маса, кг | 1410 |
Макс. хуткасць, км/г | 173 |
Паскарэнне ад 0 да 100 км/г, с | 12,0 |
Выдатак паліва, л/100 км горад / шаша / сярэдні |
8,2 / 4,7 / 6,0 |
1.6 FSIПравіць
Мадэль | Audi A2 1.6 FSI[4] |
---|---|
Рухавік | Бензінавы, 4-цыліндры ў шэраг, непасрэдны ўпырск FSI |
Аб'ём, см³ | 1598 |
Дыяметр цыліндру х Ход поршня, мм | 76,5 х 86,9 |
Ступень сціску | 12,0 |
Магутнасць пры аб/хв |
81 кВт (110 к.с.) пры 5800 аб / хв |
Макс. крутоўны момант пры аб/хв |
155 Н·м пры 4500 аб / хв |
Экалагічны клас | Еўра 4 |
Падрыхтаваная маса, кг | 995 |
Дазволеная маса, кг | 1510 |
Макс. хуткасць, км/г | 202 |
Паскарэнне ад 0 да 100 км/г, с | 9,8 |
Выдатак паліва, л/100 км горад / шаша / сярэдні |
8,1 / 4,7 / 5,9 |
1.2 TDIПравіць
У 2001 годзе была прадстаўлена мадыфікацыя A2 1.2 TDI 3L. Аўтамабіль меў усталяваны трохцыліндравы дызельны рухавік, аналагічны Volkswagen Lupo 1.2 TDI 3L, які агрэгатаваўся з аўтаматызаванай механічнай пяціступеністай скрынкай перадач (Tip-Tronic).
Дзеля зніжэння выдатка паліва была палепшана аэрадынаміка аўтамабіля (дасягнуты каэфіцыент аэрадынамічнага супраціву — Cx=0.25), усталяваны паліўны бак паменшанага аб'ёма (21 л), суцэльныя няскладныя заднія сядзенні і іншыя нязначныя змены.
Выпушчана 6450 машын гэтай мадыфікацыі.
Мадэль | Audi A2 1.2 TDI[5] |
---|---|
Рухавік | Дызельны з турбанаддзіманнем, 3-цыліндры ў шэраг |
Аб'ём, см³ | 1191 |
Дыяметр цыліндру х Ход поршня, мм | 76,5 х 86,4 |
Ступень сціску | 19,5 |
Магутнасць пры аб/хв |
45 кВт (61 к.с.) пры 4000 аб / хв |
Макс. крутоўны момант пры аб/хв |
140 Н·м пры 1800–2400 аб / хв |
Экалагічны клас | Еўра 3 |
Падрыхтаваная маса, кг | 855 |
Дазволеная маса, кг | 1200–1245 |
Макс. хуткасць, км/г | 168 |
Паскарэнне ад 0 да 100 км/г, с | 14,9 |
Выдатак паліва, л/100 км горад / шаша / сярэдні |
3,6 / 2,7 / 2,99 |
1.4 TDIПравіць
Мадэль | Audi A2 1.4 TDI[3] | Audi A2 1.4 TDI[6] |
---|---|---|
Рухавік | Дызельны з турбанаддзіманнем, 3-цыліндры ў шэраг | |
Аб'ём, см³ | 1422 | |
Дыяметр цыліндру х Ход поршня, мм | 79,5 х 95,5 | |
Ступень сціску | 19,5 | 18,5 |
Магутнасць пры аб/хв |
55 кВт (75 к.с.) пры 4000 аб / хв |
66 кВт (90 к.с.) пры 4000 аб / хв |
Макс. крутоўны момант пры аб/хв |
195 Н·м пры 2200 аб / хв |
230 Н·м пры 1900–2200 аб / хв |
Экалагічны клас | Еўра 3 | Еўра 4 |
Падрыхтаваная маса, кг | 990 | 1030 |
Дазволеная маса, кг | 1505 | 1545 |
Макс. хуткасць, км/г | 173 | 188 |
Паскарэнне ад 0 да 100 км/г, с | 12,3 | 10,9 |
Выдатак паліва, л/100 км горад / шаша / сярэдні |
5,6 / 3,5 / 4,3 | 5,8 / 3,5 / 4,3 |
Сістэмы бяспекіПравіць
Стандартнае абсталяванне ўключае пярэднія і бакавыя падушкі бяспекі, праднацягвальнікі пярэдніх рамянёў бяспекі, абмежавальнікі нагрузак і сістэму ISOFIX мацавання крэслаў для дзяцей.
Вынікі краш-тэстаўПравіць
Вынікі тэсту Euro NCAP, 2002[7] | ||
---|---|---|
Бяспека пасажыраў | 26 | |
Бяспека пешаходаў | 5 | |
Пратэставаны аўтамабіль: Audi A2 1.4 |
A2 у цэлым паказаў даволі высокія характарыстыкі бяспекі вадзіцеля і пасажыраў. Кузаў добра вытрымаў лэбавы ўдар, ахова ад бакавога ўдару таксама на высокім узроўні.
Пры гэтым, A2 паказаў дрэнныя вынікі ў выпрабаваннях на сутыкненне з пешаходам — ахова пешахода ад траўмавання пры наездзе апынулася незадавальняючай.
ПродажыПравіць
![]() |
Audi A2 Concept (2011)Правіць
Прататып новай мадэлі A2 быў паказаны ў 2011 годзе на Франкфурцкім аўтасалоне[9]. Прататып быў пабудаваны на скарочанай платформе Audi A1. За кошт шырокага выкарыстання алюмінія і вуглевалакна вага канцэпта склала ўсяго 1150 кг.
Канцэпт быў абсталяваны электраматорам (85 кВт / 116 к.с.), які сілкаваўся ад камплекта літый-іённых акумулятараў. Заяўлены запас ходу машыны — 200 км.
Меркавалася, што мадэль стане на канвеер ў 2015 годзе, але пазней у кампаніі адмовіліся ад ідэі запуску мадэлі ў серыйную вытворчасць[10].
Зноскі
- ↑ 60 deutsche Autos: Der Audi A2 (ням.)
- ↑ Как мы тестировали Audi A2
- ↑ а б http://www.audi.de/dam/nemo/customer-area/more-information/predecessor-models/a2/pdf/a2_a0_14und14tdi_55kw.pdf Technische Datenblätter von 2000-2004 — Audi A2 1.4 und 1.4 TDI, 55 kW – Stand: 09/1999 (ням.)
- ↑ http://www.audi.de/dam/nemo/customer-area/more-information/predecessor-models/a2/pdf/a2_a0_16fsi_81kw_0302.pdf Technische Datenblätter von 2000-2004 — Audi A2 1.6 FSI, 81 kW – Stand: 03/2002 (ням.)
- ↑ http://www.audi.de/dam/nemo/customer-area/more-information/predecessor-models/a2/pdf/a2_a0_12tdi_45kw_0201.pdf Technische Datenblätter von 2000-2004 — Audi A2 1.2 TDI, 45 kW – Stand: 02/2001 (ням.)
- ↑ http://www.audi.de/dam/nemo/customer-area/more-information/predecessor-models/a2/pdf/a2_a0_14tdi_66kw_1103.pdf Technische Datenblätter von 2000-2004 — Audi A2 1.4 TDI, 66 kW – Stand: 11/2003 (ням.)
- ↑ http://www.euroncap.com/en/results/audi/a2/15563
- ↑ Audi A2 European sales figures (англ.). carsalesbase.com. Праверана 25 студзеня 2023.
- ↑ Электрический Audi A2 разовьет «сотню» меньше чем за 10 секунд // За рулём (руск.)
- ↑ Audi A2 axed (англ.). autocar.co.uk. Архівавана з першакрыніцы 4 студзеня 2013. Праверана 14 лютага 2020.
СпасылкіПравіць
Audi A2 на Вікісховішчы |
- http://www.audia2museum.de (ням.)
- Audi A2, ein Auto für betuchte Minimalisten // www.auto-motor-und-sport.de (ням.)