AvaTrade
AvaTrade — ірландская біржавая брокерская кампанія.[1] Кампанія прапануе гандаль на шматлікіх рынках, уключаючы валюты, сыравіну, фондавыя індэксы, акцыі, гандлюемыя на біржы фонды, апцыёны, крыптавалюты і аблігацыі праз свае гандлёвыя платформы і мабільную карыстальніцкую праграму.[2] Кампанія базуецца ў Дубліне, кіруючая кампанія знаходзіцца на Брытанскіх Віргінскіх астравах.[3] Таксама AvaTrade мае офісы ў Токіа, Мілане, Парыжы, Сіднэі, Шанхаі і Улан-Батары.
AvaTrade | |
---|---|
Заснаванне | 2006 |
Размяшчэнне | |
Галіна | фінансавыя паслугі[d] |
Сайт |
avatrade.com avatrade.it (італ.) avatrade.fr avatrade.ae (ар.) avatrade.com.au avatrade.ca avatrade.mn |
Гісторыя
правіцьAvaTrade была заснавана як Ava FX у 2006 годзе Эмануэлем Кроніцам, Негевам Назацкі ды Clal Finance Ltd.[4]
У сакавіку 2011 года кампанія набыла неамерыканскіх кліентаў брокера eForex.[5] У чэрвені 2011 года кампанія набыла кліентаў і тавары кліентаў за межамі Еўрапейскага Саюза ў Finotec Trading UK Limited.[6]
У 2013 годзе AvaFX змяніла сваю назву на AvaTrade.
Аперацыі
правіцьAvaTrade прапануе спотавы гандаль у асноўным праз MetaTrader 4 (MT4) і ўласнае праграмнае забеспячэнне AvaTrader.[7]
У жніўні 2013 года AvaTrade прадставіла гандаль біткоінамі з CFD на платформах AvaTrader і MT4.
Рэгуляванне
правіцьAvaTrade рэгулюецца ў ЕС Цэнтральным банкам Ірландыі, у Аўстраліі — Аўстралійскай камісіяй па каштоўных паперах і інвестыцыях, у Японіі — Агенцтвам фінансавых паслуг, Асацыяцыяй фінансавых ф’ючарсаў Японія ды Японскай асацыяцыяй таварных ф'ючарсаў, а на Брытанскіх Віргінскіх астравах — Камісіяй па фінансавых паслугах Брытанскіх Віргінскіх астравоў.[8] Кампанія прапануе свае паслугі трэйдарам з розных краін, акрамя ЗША, Новай Зеландыі, Бельгіі.[9]
Крытыка
правіцьУ красавіку 2018 года Упраўленне па справах спажыўцоў і фінансаў Саскачэвана вынесла папярэджанне кампаніі з-за выкарыстання незарэгістраванай онлайн-платформы.[10]
Зноскі
- ↑ AvaTrade Review . financebrokerage.com. Праверана 26-10-2021.
- ↑ AvaTrade Review 2021 . comparebrokers.co. Праверана 26-10-2021.
- ↑ AvaTrade receives BVI FSC regulatory license . leaprate.com. Праверана 26-10-2021.
- ↑ Clal Finance sells remaining stake in forex unit AVA . globes.co.il. Праверана 26-10-2021.
- ↑ eForex transfers clients to AvaFX . financemagnates.com. Праверана 26-10-2021.
- ↑ AvaFX acquires clients from Finotec . leaprate.com. Праверана 26-10-2021.
- ↑ AVATrade Broker Review(недаступная спасылка). forextrading.company. Архівавана з першакрыніцы 27 лютага 2021. Праверана 26-10-2021.
- ↑ AvaTrade Review . publicfinanceinternational.org. Праверана 26-10-2021.
- ↑ AvaTrade . brokerguide.com. Праверана 26-10-2021.
- ↑ Do Not Give Ava Trade Your Money . saskatchewan.ca. Праверана 26-10-2021.