BMW 3/15
BMW Wartburg DA-3
BMW 3/15 DA-4
Тып(ы) кузавы: | 2‑дзв. седан (4‑месн.) 2‑дзв. кабрыялет (2‑месн.) 2‑дзв. фургон (2‑месн.)[1] |
Даўжыня: | 3000 мм |
Шырыня: | 1275 мм |
Вышыня: | 1625 мм |
Колавая база: | 1905 мм |
Каляіна пярэдняя: | 1030 мм |
Каляіна задняя: | 1030 мм |
BMW 3/15 — першы аўтамабіль нямецкага аўтавытворцы BMW, які атрымаў найменне BMW. Спачатку яго вытворчасць вялася пад назвай «Dixi (Дзіксі)» (у перыяд паміж 1927 і 1929 гадамі), а пасля набыцця BMW бізнеса кампаніі Дзіксі — Fahrzeugfabrik Eisenach ў кастрычніку 1928 года, у трох наступных версіях ужо пад назвай BMW з ліпеня 1929 да сакавіка 1932 года, калі BMW адмовіўся ад ліцэнзіі Austin Motor Company, пад якой ажыццяўляўся выпуск аўтамабіляў[2].
Усяго ў перыяд паміж 1929 і 1932 гадамі было сабрана 18976 BMW 3/15[3].
3/15 DA-2Правіць
У красавіку 1929 года мадэль 3/15 DA-2 замяніла Dixi 3/15 PS DA-1. Асноўнае адрозненне ад DA-1 была тое, што нажныя тормазы працавалі па ўсіх чатырох колах адначасова (у мадэлі DA-1 яны працавалі толькі на заднія). Іншыя змены ўключалі большыя колы і больш нізкі перадатачны лік. Больш не было ніякіх змяненняў ні ў памерах, ні заяўленай магутнасці і характарыстык ад аўтамабільнага чатырохцыліндравага чатырохтактнага рухавіка[4].
У якасці даступных тыпаў кузава былі двухдзверны седан, двухмесны кабрыялет і фургон[5].
3/15 DA-3 WartburgПравіць
3/15 DA-3 Wartburg быў спартыўнай версіяй 3/15 у кузаве родстар, і такім чынам першым спартыўным аўтамабілем вытворчасці BMW. Адмысловая пярэдняя вось была апушчана ўніз, каб знізіць цэнтр цяжару. Ступень сціску рухавіка была павышана з 5.6:1 да 7.0:1[5], што прывяло да павышэнню максімальнай магутнасці да 18 к. с. (13 кВт) пры 3500 абаротах у хвіліну.[5][6][7].
Нягледзячы на выкарыстанне агульнай колавай базы і каляіны з іншымі мадэлямі сваёй серыі, роадстар Wartburg быў на 100 мм даўжэй, на 125 мм больш вузкі і вышынёй усяго 1300 мм, што на 325 мм ніжэй, чым у стандартных кузавах машын DA-2 і DA-4[8].
Wartburg быў прадстаўлены ў 1930 годзе, калі Вялікая дэпрэсія рэзка зменшыла рынак спартыўных аўтамабіляў[5]. Вытворчасць была неўзабаве спынена ў 1931 годзе, усяго было продана 150 аўтамабіляў[7].
3/15 DA-4Правіць
3/15 DA-4 замяніў DA-2 у сярэдзіне лютага 1931 года.
У той час як рухавік, трансмісія і шасі DA-4 засталіся нязменнымі ў параўнанні з арыгінальнай Dixi 3/15 PS DA-1, DA-4 быў крокам далей ад першапачатковага арыгінальнага дызайна Austin. DA-4 стаў першым аўтамабілем BMW з незалежнай пярэдняй падвескай, у якой выкарыстоўваліся канцы папярочнай рысоры ў якасці ніжніх рычагоў, з наступным размяшчэннем колаў, якія рабіліся двума дыяганальнымі вядучымі рычагамі.
DA-4 быў цяжэй, чым DA-2, і каб кампенсаваць гэта былі выкарыстаны колы з вялікім дыяметрам[5].
Базіруючаяся на прататыпе Austin серыя 3/15 была спынена перад заканчэннем ліцэнзіі BMW у сакавіку 1932 года на вытворчасць Austin 7. Яна была заменена на BMW 3/20[9].
Зноскі
СпасылкіПравіць
- Norbye, Jan P. (1984). BMW - Bavaria's Driving Machines. Skokie, IL: Publications International. ISBN 0-517-42464-9. https://archive.org/details/bmwbavariasdrivi00norb.
- BMW 3/15 PS, 315/1 and 319/1 - early roadsters(недаступная спасылка). http://www.bmwccn.no. Архівавана з першакрыніцы 12 лістапада 2008. Праверана 18 студзеня 2009.
- BMW's Early History . unixnerd.demon.co.uk. Архівавана з першакрыніцы 23 February 2008. Праверана 18 лютага 2008.
- BMW Motorsport - The Early Days - Cars - BMW 3/15 . BMW Motorsport Home (English). Архівавана з першакрыніцы 6 February 2008. Праверана 19 студзеня 2008.
- Oswald, Werner (2001) (in German). Deutsche Autos 1920-1945, Band (vol) 2. Motorbuch Verlag. ISBN 3-613-02170-6.