BMW 600
Агульныя даныя
Вытворца: Bayerische Motoren Werke AG
Выпуск: 19571959
34,813 экз.[1]
Зборка:  ФРГ
582 см³
4-хутк. МКПП
Характарыстыкі
Масава-габарытныя
Даўжыня: 2900 мм
Шырыня: 1400 мм
Вышыня: 1375 мм
Колавая база: 1700 мм
Каляіна пярэдняя: 1220 мм
Каляіна задняя: 1160 мм
Маса: 515 кг
На рынку
Папярэднік
Папярэднік
Пераемнік
Пераемнік
Звязаныя: BMW Isetta
Сегмент: A-сегмент
Іншае
Дызайнер: Вілі Блэк

BMW 600 — чатырохмесны мікрааўтамабіль , якія выпускаўся BMW з сярэдзіны 1957 да лістапада 1959 года. Гэта быў першы пасляваенны чатырохмесны аўтамабіль BMW эканом-класа, які быў часткова заснаваны на двухмесным BMW Isetta. Гэта мадэль не мела значны камерцыйны поспех, але яна распачала працэс праектавання для свайго больш паспяховага пераемніка, BMW 700.

Канцэпцыя і дызайн Правіць

 
Знешні выгляд справа на 3/4, з адкрытай пярэдняй і зачыненай бакавой дзвярмі

BMW было трэба пашырыць свой мадэльны шэраг, але яна не мела рэсурсаў, каб распрацоўваць поўнасцю новыя машыны з новымі рухавікамі. Таму яна выкарыстала напрацоўкі, ужываныя ў Ізецце ў якасці адпраўной кропкі для новага чатырохмеснага аўтамабіля эканом-класа[2].

 
Інтэр'ер BMW 600

Заднематорны чатырохмесны аўтамабіль вагоннай кампаноўкі меў дзверы для вадзіцеля і пасажыра ў пярэдняй сценцы, і дзверы з правага боку для задніх седакоў. Неабходнасць перавазіць чатырох чалавек патрабавала большай рамы, іншай задняй падвескі і больш магутнага рухавіка. З дапамогай каробчатага бакавога профілю і прамых папярочных труб была распрацавана новая рама[3].

Мадэль 600 выкарыстоўвала пярэднюю падвеску і пярэднія дзверы Ізеты[3]. Задняя падвеска — незалежная з касымі рычагамі; гэта быў першы раз, калі BMW выкарыстаў гэтую сістэму[4][5]. Шасі мела колавую базу 1700 мм[3], пярэднюю каляіну 1220 мм, заднюю каляіну 1160 мм[4].

BMW 600 меў двухцыліндравы рухавік рабочым аб'ёмам 582 см3 ад матацыкла Р67. Гэты рухавік, які выдаваў 19,5 к.с. пры 4500 абаротаў у хвіліну, быў усталяваны ззаду задняга кола. Акрамя стандартнай цалкам сінхранізаванай чатырохступеньчатай механічнай каробкі[4], таксама была даступная паўаўтаматычная каробка перадач Saxomat[6]. Максімальная хуткасць — каля 100 км/г[7].

Прыём Правіць

Дадзеныя аб продажах 600 мадэлі не апраўдалі надзеяў BMW. За ўвесь час яе вытворчасці з жніўня 1957 па 1959 год было выраблена каля 35 000 экземпляраў. Гэта было звязана з канкурэнцыяй з больш звычайнымі машынамі, уключаючы Фольксваген Жук[2][4]

Спадчына Правіць

 
Выгляд ззаду 600

BMW 600 гуляў непасрэдную ролю ў распрацоўцы яго пераемніка, BMW 700. Вольфганг Дэнзел, дыстрыб’ютар аўтамабіляў BMW у Аўстрыі, папрасіў Джавані Мікелоці падрыхтаваць канцэптуальныя эскізы, грунтуючыся на падоўжаным шасі BMW 600. Дэнзел прадставіў кіраўніцтву BMW канцэпцыю 2-дзвернага купэ з нахільным дахам. Канцэпцыя ў цэлым была прынятая добра, але былі выказаны пярэчанні з нагоды абмежаванай прасторы для пасажыраў. Кампанія BMW вырашыла выпускаць дзве версіі — купэ і 2-дзверны седан з дахам, які быў вышэй і больш[8][9].

Яшчэ адной спадчынай 600 мадэлі была незалежная задняя падвеска з касымі рычагамі. Гэта было першае выкарыстанне падвескі гэтага тыпу на аўтамабілях BMW і, за выключэннем BMW М1,[3] яна была выкарыстана ў кожным аўтамабілі BMW да 1990-х гадоў[3][5]. Гэты тып падвескі ў канчатковым рахунку быў выцеснены "Z-воссю" шматрычагавай падвескі, якая была прадстаўлена ўпершыню на БМВ Z1 у 1988 годзе[10]. Апошнія аўтамабілі BMW з падвескай з касымі рычагамі былі BMW Compact і BMW Z3[11].

Эфектыўнасць выкарыстання прасторы Правіць

BMW 600 была адзначана ў часопісных артыкулах у якасці прыкладу эфектыўнага дызайна прасторы[12][13]: яна можа правозіць чатырох чалавек пры карацейшай даўжыні, чым у Mini[13].

Зноскі

  1. Norbye, 1984, p. 251
  2. а б Noakes, 2005, p. 56
  3. а б в г д Norbye, 1984, p. 122
  4. а б в г Norbye, 1984, p. 123
  5. а б Lewin, 2004, p. 34
  6. Sass, 2007
  7. Noakes, 2005, p. 57
  8. Norbye, 1984, pp. 124-125
  9. Lewin, 2004, pp. 34-35
  10. Noakes, 2005, pp. 137-139
  11. Noakes, 2005, pp. 151-152
  12. Railton, 1958, pp. 84-87
  13. а б Lowrey, 1964, p. 733

Літаратура Правіць

Спасылкі Правіць