BMW 7-й серыі (E23)
Агульныя даныя
Вытворца: Bayerische Motoren Werke AG
Выпуск: 19771986
Зборка:  ФРГ
Тып(ы) кузавы: 4‑дзв. седан (5‑месн.)
I6, 2500-3500 см³
4-хутк. МКПП
5-хутк. МКПП
3-хутк. АКПП
4-хутк. АКПП
Характарыстыкі
Масава-габарытныя
Даўжыня: 4860 мм
Шырыня: 1800 мм
Вышыня: 1430 мм
Колавая база: 2795 мм
Каляіна пярэдняя: 1530 мм
Каляіна задняя: 1558 мм
Маса: 1530-1670 кг
На рынку
Папярэднік
Папярэднік
Пераемнік
Пераемнік
Падобныя мадэлі: Mercedes-Benz W116/Mercedes-Benz W126
Сегмент: F-сегмент
Іншае
Дызайнер: Поль Брак  (англ.)

BMW E23 — першы аўтамабіль BMW 7-й серыі. Замяніўшы сабой седан BMW E3, E23 вырабляўся на працягу 10 гадоў, з 1977 па 1987 год, пасля чаго быў заменены BMW E32 у 1986 годзе. Было выпушчана 285 029[1] экзэмпляраў.

Апісанне правіць

Усе E23 былі аснашчаны 12 клапанымі, шасці цыліндравымі рухавікамі M30, якія аўтамабілю дасталіся ў спадчыну ад знятых з вытворчасці аўтамабіляў з кузавамі E3 і E9. Хоць большасць рухавікоў E23 інжэктарныя, дзве мадэлі (725 і 728) былі даступныя з чатырохкамерным карбюратарам Solex (да 1979), пакуль іх не замянілі інжэктарным 728i. Раннія інжэктарныя мадэлі выкарыстоўвалі сістэму ўпырску Bosch L-jetronic, у той час як больш познія мадэлі выкарыстоўвалі больш перадавы электронны ўпырск Bosch Motronic. На E23 з ліпеня 1979 усталеўваўся рухавік з турбанаддзіманнем (мадэль 745i) m102 (m30b32) да 1983 года выпуску і m106 (m30b34) да 1986 года выпуску. Магутнасць аўтамабіля з турбанаддзіманнем складала 252 к. с.

 

Аўтамабілі серыі E23 былі вельмі прэстыжнымі і складанымі для таго часу. Гэта былі першыя BMW, з індыкатарамі інтэрвалу абслугоўвання, 'Check control', якія сігналізавалі кіроўцу аб розных памылках сістэмы, і са складанымі сістэмамі кіравання клімату. Бартавыя кампутары і антыблакіровачная тармазная сістэма (ABS) былі дадатковымі опцыямі на ранніх мадэлях, але пазней сталі ўваходзіць у спіс стандартнага аснашчэння. Разнастайнасць варыянтаў камплектацыі ўключала скураную абіўку, некалькі тыпаў акуратных драўляных панэляў, вадзіцельскіх сядзенняў, падагравальнікаў сядзенняў, лабавога шкла і люстэркаў. Больш познія мадэлі былі аснашчаны вадзіцельскай падушкай бяспекі. Былі даступныя механічныя каробкі перадач з пяццю перадачамі і з чатырма перадачамі (у залежнасці ад года) і аўтаматычная каробка перадач.

Мадэльны шэраг правіць

Выпускаліся наступныя мадэлі гэтай серыі[1][2][3]:

Мадэль Код рухавіка Магутнасць Крутоўны момант Гады выпуску
к.с. пры аб/хв Н·м пры аб/хв
725i M30B25 150 5800 208 4000 1979–1986
728 M30B28 170 5800 233 4000 1977–1979
728i M30B28 184 5800 234 4200 1979−1986
730 M30B30 184 5800 255 3500 1977–1979
732i M30B32 196 5500 279 4500 1979–1986
733i M30B32 197 5500 279 4300 1977–1982
735i M90 218 5200 304 4000 1979–1982
735i M30B34 218 5200 304 4000 1982–1986
745i M102 252 5200 374 2600 1980–1982
745i M106 252 4900 374 2200 1983–1986
Паўночная Амерыка і Японія
733i M30B32 179 5500 266 4000 1978–1979
733i M30B32 176 5200 255 4200 1980–1981
733i M30B32 184 6000 264 4000 1982–1984
735i/L7 M30B34 185 5400 290 4000 1985–1987
1986–1987 (L7)
Паўднёвая Афрыка
745i M88/3 286 6500 340 4500 1984–1986

* ‡ Толькі па заказу ўрадаў і спецзаказаў[1]

733i правіць

 
BMW 733i, версія для ЗША

Ад пачатку выпуску ў 1977 годзе, разам з карбюратарнымі 728 і 730, у мадэльным шэрагу быў 733i — першы ў серыі з упырскам паліва. Варта адзначыць, што, як і на 3.3 Li, пазначэнне мадэлі 733i не адпавядала аб'ёму рухавіка[4].

 
BMW 733i, версія для ЗША. Выгляд ззаду

З мадэлі 733i вясной 1978 года пачаліся продажы 7-серыі ў ЗША: ад еўрапейскай версіі машына адрознівалася больш буйнымі бамперамі і дэфарсіраваным рухавіком магутнасцю 179 к.с., а пазней і каталізатарам.

З 1977 па 1982 выраблена 27.238 аўтамабіляў гэтай мадыфікацыі[5].

Мадэль 733i[5]
Рухавік Бензінавы, 6-цыліндраў у шэраг
Аб'ём 3,2 л
Дыяметр цыліндра х Ход поршня, мм 89,0 х 86,0
Ступень сціску 9,3
Магутнасць
пры аб/хв
197 к.с.
пры 5500 аб / хв
Макс. круцільны момант
пры аб/хв
280 Н·м
пры 4300 аб / хв
Падрыхтаваная маса, кг 1660
Макс. хуткасць, км/г 205
Паскарэнне ад 0 да 100 км/г, с 9,0
Выдатак паліва, л/100 км 17,5

745i (ПАР) правіць

Паўднёва-афрыканскі 745i быў адзінай мадэллю серыі E23, які быў абсталяваны 24-клапанным рухавіком M88, які таксама выкарыстоўваўся ў купэ M635CSi і седане E28 M5. Адметна, што гэтая мадэль не пазначалася як «M7», нягледзячы на рухавік спраектаваны BMW Motorsport.

Як і ўсе E23, якія прадаваліся ў Паўднёвай Афрыцы, 745i быў сабраны ў невялікай колькасці на заводзе BMW Rosslyn з камплектаў, якія пастаўляліся з Германіі (CKD-зборка). Са студзеня 1984 па красавік 1987 года было выраблена 209 аўтамабіляў 745i, з іх прыкладна 17 былі абсталяваныя 5-ступеньчатай механічнай каробкай перадач, а астатнія былі абсталяваныя чатырохступеньчатай аўтаматычнай каробкай ZF[6].

Мадэль 745i[7]
Рухавік бензінавы, 6-цыліндравы, радны, DOHC, 24V
з упырскам паліва Bosch DES-2
Аб'ём 3453 см³
Дыяметр цыліндра х Ход поршня, мм 93,4 х 84
Ступень сціску 10,5
Магутнасць
пры аб/хв
213 кВт пры 5500 аб / хв
Макс. круцільны момант
пры аб/хв
340 Н·м пры 4500 аб / хв
Каробка перадач пяціступеньчатая, механічная

I — 3,72;
II — 2,40;
III — 1,77;
IV — 1,24;
V — 1,00;
задні ход — 4,23;
галоўная перадача — 3,45;

чатырохступеньчатая, аўтаматычная

Універсалы правіць

Версіі з кузавамі ўніверсал серыйна на базе E23 не вырабляліся, але невялікімі серыямі іх будавалі некаторыя кузаўныя фірмы.

Французскім імпарцёрам Garage du Bac, які, апроч непасрэдных продажаў аўтамабіляў Alpina, займаўся іх дапрацоўкай, быў прадстаўлены ўніверсал на базе Alpina B9 3.5. Было пабудавана дзве адзінкі. Абедзве машыны мелі стандартнае для Alpina абсталяванне — шасціцыліндравы рухавік М30 магутнасцю 245 к.с. У афармленні задняй частцы выкарыстоўваліся заднія ліхтары ад «пяцёркі» Е12[8].

Некалькі ўніверсалаў на базе Е23 стварыла кампанія Schulz[9].

 
BMW 735i Touring by Euler

Свой прататып універсала на Франкфурцкім аўтасалоне 1980 года прадставілі кампанія BMW і атэлье Euler. Аўтамабіль, аднак, не выклікаў інтарэсу, таму праект развіцця не атрымаў, а два прататыпы былі прададзеныя прыватным уладальнікам. Адна з машын захавалася да нашага часу[9].

Зноскі

  1. а б в Oswald, Werner (2001). Deutsche Autos 1945–1990, Band 4 (1. ed.). Stuttgart: Motorbuch Verlag. ISBN 3-613-02131-5. {{cite book}}: Шаблон цытавання мае пусты невядомы параметр: |coauthors= (даведка)
  2. Mike Covello: Standard Catalog of Imported Cars 1946–2002. Krause Publications, Iola 2002, ISBN 0-87341-605-8, p. 149-155.
  3. Automobil Revue, catalogue edition 1987, p. 196.
  4. Ur-7er E23 kaufen // autozeitung.de (ням.)
  5. а б Tony Lewin. The Complete Book of BMW: Every Model since 1950. — MotorBooks International, 2004. — С. 112-117. — ISBN 0-7603-1951-0. (англ.)
  6. E23 745i SA (M88) // bmwmregistry.com (англ.)
  7. BMW 745i 5-SPD(англ.) // CAR : часопіс. — September 1984. — С. 81.
  8. Штучные универсалы // motor.ru (руск.)
  9. а б Один вагон на миллион. Часть 2 // motor.ru (руск.)

Літаратура правіць

  • Tony Lewin. The Complete Book of BMW: Every Model since 1950. — MotorBooks International, 2004. — С. 112-117. — ISBN 0-7603-1951-0. (англ.)
  • BMW 745i 5-SPD(англ.) // CAR : часопіс. — September 1984. — С. 78-81.

Спасылкі правіць