BMW F40
Тып(ы) кузавы: | 5‑дзв. хэтчбэк (5‑месн.) |
Даўжыня: | 4319 мм |
Шырыня: | 1799 мм |
Вышыня: | 1434 мм |
Колавая база: | 2670 мм |
Маса: | 1365 кг — 1600 кг |
Поўная маса: | 1870 кг — 2085 кг |
Аб'ём бака: | 42 л |
Дызайнер: | Себасцьян Зім |
BMW F40 — трэцяе пакаленне пяцідзвернага кампактнага хэтчбэка BMW 1 серыі. Машына была прадстаўлена 27 мая 2019 на базе агульнай з F48 X1 і Mini Countryman пярэдняпрываднай платформы. Ён будзе прапаноўвацца з 5 рухавікамі — ад базавай мадэлі 116d да топавай версіі M135i xDrive. Прапаноўваюцца наступныя варыянты трансмісіі: шасціступеньчатая механічная, сяміступеньчатае аўтаматычнае падвойнае счапленне і 8-ступеньчатая АКПП[1][2].
Бяспека
правіцьФрантальны краш-тэст са 100%-перакрыццём выявіў небяспечную нагрузку ад рамяня на грудную клетку задняга пасажыра. Пярэднія сядзенні хэтчбека не вельмі добра абараняюць ад хлыставых траўмаў шыі, а на перадку шмат жорсткіх зон, якія павышаюць імавернасць цяжкіх траўмаў пры наездзе на пешахода. Аднак электронныя памочнікі спрацавалі штатна[3].
Зноскі
- ↑ Campbell, Russell. 2020 BMW 1 Series price, specs and release date . Carwow (27 мая 2019).
- ↑ Golson, Daniel. The New BMW 1-Series Is a FWD-Based Hot Hatchback with 302 HP . Car and Driver (28 мая 2019). Праверана 28 May 2019.
- ↑ Новые краш-тесты Euro NCAP: не только пять звезд // autoreview.ru (руск.)
- ↑ https://www.euroncap.com/en/results/bmw/1-series/38528