«Bałamut» (бел.: Баламу́т) — гумарыстычны штотыднёвік на польскай мове, які выдаваўся ў Санкт-Пецярбургу ў 1830—1836[1] гадах.

Bałamut
Арыгінальная
назва
польск.: Bałamut
Тып перыядычнае выданне[d]
Заснавальнік Адам Рагальскі
Выдавец Адам Рагальскі
Краіна Расійская імперыя
Рэдактар Адам Рагальскі
Міхаіл Канарскі
Эдвард Масальскі
Восіп Сянкоўскі
Заснавана 1830
Спыненне публікацый 1836
Тэматыка гумарыстычная
Мова польская
Перыядычнасць штотыднёвік
Галоўны офіс Санкт-Пецярбург
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

У 1830—1831 выходзіў пад назвай «Bałamut petersburski», рэдактарам і выдаўцом быў Адам Рагальскі. У далейшым тыднёвік рэдагавалі Міхаіл Канарскі, Эдвард Масальскі, Восіп Сянкоўскі, у ім супрацоўнічалі Фадзей Булгарын, Язэп Крашэўскі (пад псеўданімам Kleofas Fakund Pasternak), Станіслаў Мараўскі. Па форме і зместу «Баламут» вельмі нагадваў віленскую сатырычную газету «Wiadomości Brukowe».

У «Баламуце» былі апублікаваны некалькі перакладаў басняў Івана Крылова, фрагменты твораў Аляксандра Грыбаедава, Дзмітрыя Бегічава, Міхаіла Загоскіна.

Зноскі

  1. 965000 (Fullcard) (руск.). Руская нацыянальная бібліятэка. Праверана 3 сакавіка 2012.

Літаратура правіць

  • Mieczysław Inglot. Bałamut petersburski 1830-1836: zarys monografii czasopisma. — Wrocław: IPUW, 1962. — 104 с. — (Acta Universitatis Wratislaviensis. Prace Literackie).