Эдвард Масальскі

Эдвард Тамаш Маса́льскі (польск.: Edward Tomasz Massalski; 23 верасня 1799, в. Рудаўка Слуцкага пав., цяпер Нясвіжскі раён — 28 чэрвеня 1879) — польскі пісьменнік.

Эдвард Масальскі
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 23 верасня 1799(1799-09-23)
Месца нараджэння
Дата смерці 28 чэрвеня 1879(1879-06-28) (79 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменнік
Мова твораў польская

Біяграфія правіць

Паходзіў з роду Масальскіх, брат Ю. Масальскага. Вучыўся ў Магілёве, Полацку, Віленскім універсітэце. У 1823 арыштаваны як член тайнага студэнцкага таварыства філарэтаў. 3 1832 рэдактар сатырычнага час. «Bałamut» («Баламут») у Пецярбургу. 3 1853 жыў у Варшаве. У дыдактычным рамане «Пан Падстоліч, або Чым з’яўляемся мы і чым быць можам» (ч. 1—5, Вільня; Пецярбург, 1831—33, адначасова выйшаў на рускай мове ў перакладзе П. Гаеўскага) паказаў цяжкае жыццё беларускіх сялян, стварыў вобраз ідэальнага пана. Аўтар прац «Пра славянскія скарбы» (1853), «Звычай пінчукоў і беларусаў» (не апубл.), «Граматыка польскай мовы» (1858), артыкулаў па эканоміцы сельскай гаспадаркі, мемуараў пра сваё знаходжанне на Беларусі (часткова апублікаваных Г. Масціцкім у кнізе «3 філарэцкага свету», Вільня, 1924).

Творы правіць

  • Масальскі, Э. Т. З успамінаў (1799—1824) / Э. Т. Масальскі // Прадмова, перакл. с польск. мовы, камент. С. А. Шыдлоўскі // Маладосць. — 2014. — № 6. — С. 127—138.
  • Масальскі, Э. Т. З успамінаў (1799—1824) / Э. Т. Масальскі // Прадмова, перакл. с польск. мовы, камент. С. А. Шыдлоўскі // Маладосць. — 2014. — № 7. — С. 120—134.
  • Масальскі, Э. Т. З успамінаў (1799—1824) / Э. Т. Масальскі // Прадмова, перакл. с польск. мовы, камент. С. А. Шыдлоўскі // Маладосць. — 2014. — № 8. — С. 98—108.
  • Масальскі, Э. Т. З успамінаў (1799—1824) / Э. Т. Масальскі // Прадмова, перакл. с польск. мовы, камент. С. А. Шыдлоўскі // Маладосць. — 2014. — № 9. — С. 126—138.
  • Масальскі, Э. Т. Пан Падстоліц, альбо Чым мы ёсць і чым быць можам // пераклад Мікола Хаўстовіч, Warszawa. - 2015.

Зноскі

Літаратура правіць