Butterflies (песня)

(Пасля перасылкі з Butterflies (песня "3+2"))

«Butterflies» (бел.: Матылі) — песня, напісаная Максімам Фадзеевым і Малькі Чаплін для конкурса песні Еўрабачанне 2010 (які адбыўся ў Осла ў маі 2010 года) і выкананая гуртам «3+2». Гурт «3+2» быў абраны ўнутрана Белтэлерадыёкампаніяй у сакавіку 2010 года, каб прадставіць Беларусь на конкурсе спачатку з песняй «Far Away». Аднак 19 сакавіка было абвешчана, што «3+2» змянілі сваю песню для конкурса, і зараз будуць спяваць «Butterflies» у першым паўфінале 25 мая. Беларусь прайшла ў фінал другі раз у гісторыі (упершыню — у 2007). Тым не менш, у фінале, яны занялі 24-ае месца. Гурт атрымаў 12 балаў ад Грузіі, такім чынам, падняўся на адно месца ўверх і пакінуў Злучанае Каралеўства на апошнім месцы.

«{{{Назва}}}»
Сінгл выканаўцы {{{Выканаўца}}}
Выпушчаны 2010
Мова англійская
Жанр поп-музыка
Кампазітар